Каўказская армія — агульнавайсковае аператыўнае аб'яднанне (палявая армія) на Каўказскім тэатры ваенных дзеянняў падчас Першай сусветнай вайны.

Скарочанае найменне — Кав. А.

Склад У 1914 годзе: Палявое ўпраўленне (штаб) Часці армейскага падпарадкавання 1-ы Каўказскі армейскі корпус дзве пяхотныя дывізіі (20-я і 39-я) Кубанская пластунская брыгада 1-я Каўказская казачая дывізія 2-і Туркестанскі армейскі корпус дзве стралковыя брыгады (4-я і 5-я Туркестанские) Закаспійская казачая брыгада Перад пачаткам ваенных дзеянняў Каўказская армія была раззасяроджаная на дзве групы ў адпаведнасці з двума галоўнымі аперацыйнымі напрамкамі: КарскІ кірунак (Карс — Эрзерум) — каля 6 дывізій у раёне Ольты — Сарыкамыш, Эрыванскі кірунак (Эрывань — Алашкерт) — каля двух дывізій, узмоцненых значным лікам конніцы, у раёне Ігдыря. Флангі прыкрываліся невялікімі атрадамі сфармаванымі з памежнай варты, казакоў і апалчэння: правы фланг — кірунак уздоўж Чарнаморскага ўзбярэжжа да Батуму, а левы — супраць курдзкіх раёнаў, дзе з абвяшчэннем мабілізацыі туркі пачалі фармаваць курдскую ірэгулярную конніцу, і персідскага Азербайджана.

Усяго Каўказская армія налічвала каля 153 батальёнаў, 175 казацкіх сотняў і 350 гармат. Ёй супрацьстаяла 3-я турэцкая армія (каля 100 батальёнаў, 35 эскадронаў, 244 гарматы).

У красавіку 1917 года Каўказская армія была ператворана ў Каўказскі фронт, але ў складзе гэтага фронту была зноў сфарміравана Каўказская армія.

На канец 1917 года армія мела ў сваім складзе: упраўленне I Каўказскі армейскі корпус IV Каўказскі армейскі корпус V Каўказскі армейскі корпус VI Каўказскі армейскі корпус VII Каўказскі армейскі корпус II Туркестанскі армейскі корпус Каўказскі кавалерыйскі корпус

У складзе Каўказскай ваеннай акругі з красавіка 1917 года Каўказскага фронту

Галоўнакамандуючыя На пачатковым этапе галоўнакамандуючым Каўказскай арміі быў каўказскі намеснік і галоўнакамандуючы войскамі Каўказскай ваеннай акругі генерал-ад'ютант І. І. Варанцоў-Дашкоў. Ён, аднак, удзелу ў распрацоўцы аперацый і кіраўніцтве войскамі практычна не прымаў, перадаўшы камандаванне арміяй свайму памочніку генералу А. З. Мышлаеўскаму, затым генералу М. М. Юдзенічу. 30.08.1914 — 23.08.1915 — генерал ад кавалерыі І. І. Варанцоў-Дашкоў; 23.08.1915 — 02.03.1917 — генерал ад кавалерыі Вялікі князь Мікалай Мікалаевіч Малодшы; 03.03.1917 — 03.04.1917 — генерал ад інфантэрыі М. М. Юдзеніч.

Камандуючыя 24.01.1915 — 03.03.1917 — генерал ад інфантэрыі М. М. Юдзеніч; 03.04.1917 — 11.09.1917 — генерал ад інфантэрыі Міхаіл Аляксеевіч Пржэвальскі; 05.06.1917 — 16.06.1917 — ЧВА генерал ад кавалерыі Мікалай Мікалаевіч Баратаў; 18.06.1917 — 24.10.1917 — генерал ад інфантэрыі Уладзімір Уладзіміравіч Дэ-Віт; 02.10.1917 — ??.03.1918 — генерал-лейтэнант Ілля Зурабавіч Адзішэлідзэ.

Літаратура

Спасылкі Сусветная гісторыя. Першая сусветная вайна (студзень — май 1915 г.)

Катэгорыя:Арміі Расіі ў часы Першай сусветнай вайны