Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у аграгарадку Міжэрычах Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Помнік архітэктуры неаготыкі. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя
Парафія ўтворана ў XVII стагоддзі, першы драўляны касцёл пабудаваны ў 1622 годзе па фундацыі Войцеха Клочкі, на ўнутранае ўбранне ахвяраваў грошы яго сын Мацей. У 1891 годзе зачынены.
Пабудаваны ў 1906—1912 гадах з цэглы па праекце гродзенскага архітэктара Вільгельма СрокіКулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 76—77.
У 1936 годзе асвячоны віленскім біскупам Рамуальдам Ялбжыкоўскім. Зачынены ў 1946 годзе, адноўлены ў 1989 годзе.
Архітэктура Аднанефны аднавежавы храм з развітым трансептам і трохграннаю апсідай. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучана трох’яруснай вежай-званіцай з невысокім шатровым дахам, бакавыя дэкарыраваны зубчастымі атыкавымі сценкамі. Тарцы трансепта завершаны франтонамі зубчастага профілю. Сцены храма ўмацаваны ступеньчатымі контрфорсамі і прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі. Другі ярус вежы і тарцы трансепта дэкарыраваны шырокім аркатурным поясам. У інтэр’еры — плоская столь.
Літаратура
Благавешчанскі касцёл (в. Міжэрычы) // — С. 190.
Спасылкі
Катэгорыя:Касцёлы Зэльвенскага раёна Катэгорыя:Касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі Катэгорыя:Міжэрычы Катэгорыя:1912 год у Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Вільгельма Срокі