Ігар Міхайлавіч Колб (нар. , г. Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Біяграфія Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна, настаўнік фізікі і матэматыкі.
Працаваў настаўнікам матэматыкі СШ № 5 г. Брэста; настаўнікам матэматыкі і інфарматыкі СШ № 2 г. Пінска; галоўным спецыялістам аддзела арганізацыйна-кадравай работы, начальнікам аддзела па справах моладзі, намеснікам начальніка аддзела адукацыі і па справах моладзі Пінскага гарвыканкама; дырэктарам гімназіі № 3 імя В. З. Каржа г. Пінска.
З’яўляўся дэпутатам Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць пятага — дваццаць сёмага скліканняў, членам прэзідыума Беларускай асацыяцыі дырэктараў школ.
Удастоены звання «Чалавек года горада Пінска — 2015».
Асабістае жыццё Жанаты, мае трох сыноў.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання