Кашпо (ад cache-pot, літар. «хаваць гаршчок») — дэкаратыўны посуд без адтулін у ніжняй частцы, унутр якога ставіцца гаршчок з раслінай.

Кашпо для памяшканняў часцей за ўсё вырабляюць з пластмасы, дрэва, металу, лазы або керамікі — тэракоты, маёлікі. Для вуліцы або халодных памяшканняў выкарыстоўваюць марозаўстойлівыя матэрыялы — фаянс або шамот.

У кашпо няма традыцыйных для звычайных кветкавых гаршкоў дрэнажных адтулін, таму непасрэдна ў яго расліны практычна не высаджваюць, выкарыстоўваючы толькі ў дэкаратыўных мэтах — прыгажосцю аздаблення некаторыя кашпо не саступаюць вазам. А калі высаджваюць, то асаблівую ўвагу варта надаваць правільнаму складанню дрэнажнай часткі.

Літаратура

Катэгорыя:Ёмістасці Катэгорыя:Ландшафтны дызайн Катэгорыя:Кветкаводства