Дэкларацыя незалежнасці Албаніі ( або ) — дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Албаніі, прынятая 28 лістапада 1912 года ў Влёра. Раней Албанія не мела дзяржаўнасці, яна з'яўлялася складовай часткай Асманскай імперыі.

Абвяшчэнне незалежнасці дзяржавы адбылося ў разгар Першай Балканскай вайны на Усеалбанскім кангрэсе. Да таго моманту на тэрыторыю Албаніі прэтэндавалі Сербія і Чарнагорыя, якія хацелі набыць марскія парты на ўзбярэжжы Адрыятыкі. Планы гэтых дзяржаў не былі рэалізаваны, бо новую дзяржаву падтрымалі вялікія дзяржавы Францыя і Вялікабрытанія.

Пасля ўзнікнення Албаніі яе межы не былі вызначаны. Жаданне Сербіі атрымаць доступ да мора і адсутнасць межаў прывялі да Албанскага крызісу 1913 года. У выніку гэтага крызісу новая дзяржава ледзь не была знішчана.

Усяго Дэкларацыю падпісалі 83 чалавекі, сярод іх будучы прэзідэнт і кароль краіны Ахмет Зогу і дзядзька Энвера Ходжы — Хюсен Ходжа.

Гл. таксама Балканскія войны

Катэгорыя:Лістапад 1912 года Катэгорыя:Гісторыя Албаніі Албанія