Тайтаа () — паўвостраў на заходнім узбярэжжы Паўднёвай Амерыкі, у складзе Чылі.

Даўжыня складае 124 км, шырыня — 115 км. Максімальная вышыня — 1372 м. Паўвостраў прыціскаецца да Патагонскіх Анд вузкім нізінным перашыйкам . З поўдня абмываецца залівам Пеньяс. Фіёрд даўжынёй 16 км, у які спускаецца ледавік Сан-Рафаэль, аддзяляе Тайтаа ад мацерыка.

Паверхня гарыстая, пакрытая вечназялёнымі лясамі. У 1945 годзе на паўвостраве быў адкрыты нацыянальны парк , на тэрыторыі якога знаходзяцца шматлікія азёры, найбуйнейшым з якіх з'яўляецца возера Пресідэнтэ-Рыяс, і звілістыя каньёны.

Літаратура Артыкул у Геаграфічнай энцыклапедыі. .

Катэгорыя:Геаграфія Чылі Катэгорыя:Паўвостравы Паўднёвай Амерыкі