Бару́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Баруны.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Каецяняцкі сельсавет у складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Каецяняты. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Баруны, сельсавет перайменаваны ў Барунскі сельсаветУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гальшанскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961)..
17 студзеня 1969 года Барунскі сельсавет утвораны зноў у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Баруны ў складзе 34 населеных пунктаў (вёскі Аляны, Антанова, Баруны, Біюцішкі, Бразгалішкі, Вайцехава, Вашчынікі, Гейстуны, Гінеўцы, Гіргіляны, Дайнаполе, Загарняты, Зубаўшчына, Зялёны Бор, Каецяняты, Кастына, Курган, Кураўшчына, Кутараўшчына, Макаўшчына, Пятровічы, Смаленка, Трасечаняты, Федзевічы, Чараны, Чаркасы, Чэрнушка, Шанцілаўшчына, Шапавалы, хутары Зара, Карпуцішкі, Кузьмішкі, Рудэнішкі і Свілаўка), якія ўваходзілі ў склад Куцавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239).. 19 жніўня 1985 года скасаваны хутар КураўшчынаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842).. 30 мая 1988 года ў склад сельсавета з Семярніцкага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (вёскі Бянюны, Гарэцкаўшчына, Гудаўшчына, Палуды, Равы, Сідляроўшчына, Шальціны, хутары Барадоўшчына, Засценне, Лігі, Мар’янова, Місюнішкі і Студзянец)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 мая 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 22 (1972).. 22 лістапада 2012 года скасаваны хутар ЧараныРешение Ошмянского районного Совета депутатов от 22 ноября 2012 г. № 120 Об упразднении сельских населенных пунктов Ошмянского района.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1497 чалавек, з іх 94,5 % — беларусы, 3,8 % — палякі, 1,5 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1069 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1961 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1969 годзе