Анато́ль Міха́йлавіч Іса́чанка ( ) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (з 2021 года).

Біяграфія Нарадзіўся ў 1966 годзе ў вёсцы Кузнец Клінцоўскага раёна Бранскай вобласці.

У 1988 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 2005 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў старшым інжынерам калгаса «Савецкая Беларусь» у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці. Пасля займаў розныя кіруючыя пасады, з 2000 года — старшыня калгаса «Гарадзец» Шклоўскага раёна. У 2002—2004 гадах — намеснік, першы намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама, у 2004—2008 гадах — старшыня Кіраўскага райвыканкама, а з 2008 па 2014 год быў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама па сельскай гаспадарцы.

У 2014—2016 гадах — старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

16 снежня 2016 года быў прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці.

З 4 ліпеня 2017 года — старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Быў адстаўлены з пасады 29 лістапада 2019 года і неўзабаве прызначаны Прэзідэнтам у склад Савета Рэспублікі 7-га склікання, 8 снежня 2019 года быў абраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі.

13 снежня 2021 года прызначаны старшынёй Магілёўскага аблвыканкама У Беларусі прызначаны новы кіраўнік Цэнтрвыбаркама. У эфіры «Беларусь 1» ад 19 ліпеня 2022 года заявіў, што заробак у Магілёўскай вобласці нізкі і «абсалютна не дастатковы», але сітуацыя на рынку працы стабільная, бо «ёсць рабочыя месцы і чалавек пры жаданні можа заўсёды ўладкавацца».

Міжнародныя санкцыі 24 верасня 2020 года Сейм Літвы ўключыў Анатоля Ісачанку ў спіс асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Літвы. Гэта рашэнне было прынята ў адказ на фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і рэпрэсіі супраць мірных пратэстоўцаў.

Спасылкі

Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Мінскай вобласці Катэгорыя:Старшыні Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання Катэгорыя:Намеснікі старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі