Кірэеўск () — горад (з 1956) Тульскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Кірэеўскага раёна і муніцыпальнага ўтварэння (гарадскога паселішча) «горад Кірэеўск».
Насельніцтва 24 859 жыхароў (2016). Горад размешчаны на рацэ Алень (басейн Акі), за 40 км ад Тулы. Завод лёгкіх металічных канструкцый, хімічны камбінат, фабрыка штучнага футра.
Катэгорыя:Гарады Тульскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1762 годзе