Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (ІПКіПКАЗ) — дзяржаўная вышэйшая медыцынская навучальная ўстанова Беларусі, якая знаходзіцца ў Мінску на вул. П. Броўкі д. 3 кор. 3. Займаецца перападрыхтоўкай спецыялістаў і павышэннем кваліфікацыі. Згодна дадзеным сайта арганізацыі, Акадэмія штогод рыхтуе 18 тыс. спецыялістаў па 81 спецыяльнасці Пры вну дзейнічае аспірантура і дактарантура.
Гісторыя Інстытута У 1931 годзе быў створаны Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў. Ён знаходзіўся ў Мінску на вул. Кастрычніцкай, д. 24. У час Вялікай Айчыннай вайны не дзейнічаў і аднавіў сваю дзейнасць у 1945 г.
У 1982 годзе Інстытут быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
У 2000 годзе на базе Інстытута была створана Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыіИстория Академии //Сайт БМАПО. У 2004 г. пасля таго як ЕГУ быў пазбаўлены ліцэнзіі, у яго будынак на вул. П. Броўкі, 3/3 пераехала БМАПА, дзе і знаходзіцца ў цяперашні час. У 2008 г. пры Акадэміі быў створаны Прафесарскі лячэбна-кансультатыўны цэнтр. У цяперашні час БМАПА актыўна ўдзельнічае ў экспарце адукацыйных паслуг. На сайце арганізацыі адзначаецца: «У БелМАПА маецца вялікі вопыт па навучанні ў клінічнай ардынатуры і аспірантуры замежных грамадзян. Навучанне праводзіцца больш як па 50 медыцынскіх спецыяльнасцях. Геаграфія міжнародных зносін уключае ў сябе такія краіны як: Расія, Туніс, Емен, Сірыя, Эстонія, Іран, Іарданія, Швецыя, Непал, Ліван, Венесуэла, Замбія, Лівія, Індыя, Кітай ».
З 1 кастрычніка 2023 года рэарганізавана ў Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».
Факультэты Інстытута грамадскага здароўя і аховы здароўя педыятрычны тэрапеўтычны хірургічны
Рэктары
Майсей Анісімавіч Хазанаў (1931—1934) Уладзімір Яхімавіч Дабрускін (1934—1938) Ісак Майсеевіч Нісенбаум (1938—1941) Файфель Якаўлевіч Шульц (1945—1946) Уладзімір Вікенцьевіч Бабук (1946—1949) Уладзімір Восіпавіч Марзон (1949—1953) Марыя Навумаўна Жукава (1953—1958) Мікалай Фёдаравіч Паўлаў (1958—1960) Мікалай Яўсеевіч Саўчанка (1960—1966) Аляксандр Уладзіміравіч Руцкі (1966—1998) Аляксандр Генадзьевіч Мрочак (1998—2004) Генадзь Якаўлевіч Хулуп (2004—2009) Юрый Яўгенавіч Дзямідчык (2009—2014) Міхаіл Аляксандравіч Герасіменка (2014—2018) Дзмітрый Міхайлавіч Ніткін (2018—2020) Аляксей Мікалаевіч Чуканаў (2020—2023) Андрэй Уладзіміравіч Платонаў (з 2023)
Вядомыя выкладчыкі Андрэй Дзмітрыевіч Адзенскі (1897—1979) — беларускі савецкі тэрапеўт.
Спасылкі Сайт вну
Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:1931 год у Мінску
Катэгорыя:Медыцына ў Беларусі Катэгорыя:Вуліца Петруся Броўкі (Мінск)