Мала́я Ву́дажка — рака ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Вудага (прыток Сажа, басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 77 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 2 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Ржавец. Упадае ў Вудагу прыкладна за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Пабеда. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Асноўны прыток — Каменка (левы).

Каля ракі вёскі Ржавец, Шароеўка.

Літаратура  — С. 283.

Ліст карты N-36-87. Выданне 1982 г. Ліст карты N-36-75. Выданне 1982 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Чэрыкаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Сажа