Карзуно́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рудзенскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Смілавічы.
Гісторыя Утвораны 20 жгіўня 1924 года ў складзе Смілавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Карзуны. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Смілавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смілавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна, з 12 сакавіка 1935 года — у складзе Рудзенскага раёна, які 6 ліпеня 1935 года перайменаваны ў Смілавіцкі, а 11 лютага 1938 года зноў у Рудзенскі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. Падчас Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета акупіравана нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Смілавіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с..
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9 С. 126, 367
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Рудзенскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Былыя сельсаветы Смілавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пухавіцкага раёна