Удава́ — рака ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Морач (басейн Прыпяці).
Даўжыня ракі — 10,5 км. Плошча вадазбору — 82 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,6 м/км.
Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Вусава Капыльскага раёна, цячэ каля вёсак Ванелевічы, Доктаравічы. Вусце каля паўночна-заходняй ускраіны вёскі Новыя Доктаравічы. Прытокі (злева) — рэкі Хмельніца, Вус.
Літаратура — С. 153. — С. 472.
Ліст карты N-35-103. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.
Катэгорыя:Рэкі Капыльскага раёна Катэгорыя:Басейн Случы (прыток Прыпяці)