Барыс Абрамавіч Забораў (, ― , Францыя) — беларускі і французскі жывапісец і графік, сын мастака Абрама Заборава.
Біяграфія З 1949 па 1954 год вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, потым ў Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР. У 1956 годзе перавёўся ў Маскоўскі дзяржаўны мастацкі інстытут імя В. І. Сурыкава, скончыў яго ў 1961 г. па спецыяльнасці «мастак тэатра».
Быў сябрам Саюза мастакоў БССР (1962 —1979).
Жыў у г. Мінску, у 1979 годзе эмігрыраваў, жыў у Францыі (Парыж).
Памёр 20 студзеня 2021 годаМастак Барыс Забораў памёр у Францыі, паведамляюць у сацсетках ягоныя сябры.
Творчасць Працаваў у галіне кніжнай графікі і ў розных жанрах станковага жывапісу.
Займаўся мастацкім афармленнем кніг. Сярод іх зборнік вершаў балгарскіх паэтаў «Ад круч балканскіх», «Вей, ветрык» Яна Райніса, «Гамлет» і «Санеты» У. Шэкспіра, аповесць-казку «Кароль Мацюсь Першы» Я. Корчака, кнігі беларускіх аўтараў «Выбраная лірыка» Я. Купалы, «Раскідач» Р. Барадуліна, «Аўтограф» Ю. Свіркі і інш. Зрабіў ілюстрацыі да твораў Ф. Дастаеўскага («Пакорлівая»), А. Пушкіна («Казка аб царэ Салтане»), О. Уайльда «Казкі». У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь захоўваецца каля 50 графічных аркушаў Б. Заборава.
Выканаў 7 кніжных знакаў (экслібрысаў).
У калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь знаходзяцца 5 жывапісных палотнаў 1960 — 1970-х гадоў: партрэты Уладзіміра Маякоўскага і эстонскай мастачкі Імры Арэк, карціны «Палескія музыкі» (1968) і «Зімовае свята», апошняе да эміграцыі палатно «Рамантычны пейзаж» (1977). 17 лютага 2009 г. мастак перадаў музею карціну «Гумно» (2008).
З 27 кастрычніка па 10 снежня 2010 года творы Барыса Заборава экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Дзве карціны Заборава захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў МінскуЗаборов Борис .
З 2014 года расейскі літаратурна—мастацкі часопіс «Знамя» пачаў друкаваць біяграфічнае апавестваванне Б. Заборава «То, што нельга забыць». У 2018 годзе гэты твор надрукаваны аддзельнай кнігай з малюнкамі аўтара.
Пра яго Дакументальны фільм «Мастак Барыс Забораў» (1996; рэжысёр — Валер Рубінчык)Дакументальны фільм «Мастак Барыс Забораў» (1996) .
Літаратура
Zaborov : monographie / Mikhail German, Pascal Bonafoux, Béatrice Picon-Vallin. — Paris : ACATOS Publishing, 2006. — 496 С. — ISBN 2-940332-34-7.
Спасылкі «Гістарычная і генетычная памяць праявілі сябе ў яго карцінах» // Звязда, 2023, 31 сакавіка 2023.
Катэгорыя:Мастакі паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза мастакоў БССР Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі Катэгорыя:Экслібрысісты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава Катэгорыя:Яўрэйскія мастакі Катэгорыя:Вучні Сяргея Каткова Катэгорыя:Імігравалі ў Францыю з Беларусі