До́рдрэхткарта Нідэрландаў — () — горад у Нідэрландах. Порт у дэльце Рэйна. 118 613 жыхароў (2007). Машынабудаванне, хімічная, харчовая прамысловасць. Гатычная царква Гротэ-Керк (13-15 стст.). Дордрэхт размяшчаецца ў паўднёва-ўсходняй частцы правінцыі Паўднёвая Галандыя, прыкладна за 20 км на паўднёвы ўсход ад Ратэрдама. Горад займае ўсю плошчу аднайменнага вострава, які сфармаваўся ў сваёй сучаснай форме ў выніку паводкі Святой Лізаветы 1421 года.
Дордрэхт звязвае рэгулярны чыгуначны рух з Дэлфтам, Гаагай і Ратэрдамам.
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы Нікалас Бломберген (1920—2017) — амерыканскі фізік. Ян дэ Віт (1625—1672) — галандскі дзяржаўны дзеяч. Алберт Кейп (1620—1691) — галандскі жывапісец, графік і гравёр. Самуэль ван Хохстратэн (1627—1678) — галандскі жывапісец.
Зноскі
Катэгорыя:Гарады Нідэрландаў
Катэгорыя:Абшчыны правінцыі Паўднёвая Галандыя