Крыптавалюта — лічбавы актыў, прызначаны для ўжывання як сродак абмену з выкарыстаннем крыптаграфіі для забеспячэння бяспекі трансакцый і кантролю стварэння дадатковых адзінак валюты. Крыптавалюты класіфікуюцца як падмноства лічбавых валют, а таксама як падмноства альтэрнатыўных валют.
Біткойн (Bitcoin) стаў першай дэцэнтралізаванай крыптавалютай у 2009 годзе. З тых часоў былі створаны шматлікія крыптавалюты. Іх часта называюць альткойны, як сумесь слоў альтэрнатыўны і біткойн. Біткойн і яго вытворныя валюты выкарыстоўваюць дэцэнтралізаванае кіраванне, у адрозненне ад цэнтралізаваных / цэнтралізаваных банкаўскіх сістэм. Дэцэнтралізаванае кіраванне звязана з выкарыстаннем тэхналогіі ланцужка блокаў (Blockchain) — размеркаванага журналу запісаў (базы даных) трансакцый.
Агляд Дэцэнтралізаваныя крыптавалюты вырабляюцца калектыўна ўсёй сістэмай той ці іншай крыптавалюты. Эмісія новых грошай адбываецца з расцэнкай, якая задаецца пры стварэнні сістэмы і з’яўляецца агульнавядомай. Тэхнічная сістэма (блокчэйн), якая ляжыць у аснове дэцэнтралізаванай крыптавалюты, была створана групай людзей або чалавекам, вядомым як .
У цэнтралізаванай банкаўскай і эканамічнай сістэмах, напрыклад, такіх як Федэральная рэзервовая сістэма, праўленне карпарацыі ці ўрад кантралюе эмісію валюты, друкуючы адзінкі папяровых (фіятных) грошай або папаўняючы лічбавыя банкаўскія рэгістры. У выпадку дэцэнтралізаванай крыптавалюты кампаніі або ўрады не могуць вырабляць новыя адзінкі. І да гэтага часу крыптавалюты не падтрымліваюцца і не абслугоўваюцца трэцімі асобамі (фірмамі, банкамі або юрыдычнымі асобамі).
У сакавіку 2015 года ўжо існавалі сотні крыптавалют са сваёй спецыфікацыяй, большасць з іх падобныя да і вытворныя ад першай цалкам рэалізаванай дэцэнтралізаванай крыптавалюты, Біткойн.
Бяспека, цэласнасць і баланс журналаў запісаў (рэгістраў) у сістэме крыптавалют падтрымліваецца ўзаемна недаверлівымі ўдзельнікамі, якія называюцца здабытчыкамі (майнерамі). Майнеры — гэта прадстаўнікі грамадскасці, якія выкарыстоўваюць свае камп’ютары, каб дапамагчы праверыць трансакцыі і пазначыць час іх выканання, дадаючы іх у журнал запісаў. Бяспека журналу запісаў крыптавалютаў грунтуецца на дапушчэнні, што большасць здабытчыкаў шчыра спрабуе іх захоўваць, маючы для гэтага фінансавыя прычыны.
Гісторыя У 1998 годзе Вэй Дай апублікаваў апісанне «b-money», ананімнай, размеркаванай сістэмы электронных грошай. Неўзабаве пасля гэтага Нік Сабо стварае «Bit Gold». Як Біткойн і іншыя крыптавалюты, што рушылі ўслед за ім, Bit Gold з’яўляецца сістэмай электроннай валюты, якая патрабуе ад карыстальнікаў функцыі «» (proof-of-work) для выпрацоўкі рашэнняў, якія збіраюцца разам з дапамогай крыптаграфіі і публікуюцца. Валютная сістэма, заснаваная на функцыі шматразовага доказу працы, была створана пазней Хэлам Фіні, які працягнуў працу Вэй Дая і Сабо.
Першая дэцэнтралізаваная крыптавалюта, Біткойн, была створана ў 2009 годзе распрацоўшчыкам (або распрацоўшчыкамі) пад псеўданімам . Яна выкарыстоўвае крыптаграфічны у сваёй схеме «доказу працы». У красавіку 2011 года быў створаны (Namecoin) як спроба фарміравання дэцэнтралізаванай сістэмы DNS, якая будзе значна ўскладняць . Неўзабаве пасля гэтага, у кастрычніку 2011 года быў запушчаны (Litecoin). Гэта была першая паспяховая крыптавалюта, якая выкарыстоўвае скрыпт у якасці хэш-функцыі замест алгарытма SHA-256. Яшчэ адной прыкметнай крыптавалютай стала (Peercoin), якая першай выкарыстала гібрыд функцый «доказ працы» і «» (proof-of-stake). (Iota) была першай крыптавалютай, не заснаванай на блокчэйне, замест гэтага у ёй выкарыстоўваецца алгарытм Клубок (Tangle). Ствараліся і шматлікія іншыя крыптавалюты, але толькі некаторыя з іх былі паспяховымі, бо яны ўжо амаль не прыўносілі тэхнічных інавацый. 6 жніўня 2014 года казначэйства Вялікабрытаніі абвясціла аб правядзенні даследавання на тэму крыптавалют і роляў, якія яны могуць граць у эканоміцы краіны. Мэта даследавання таксама заключалася ў тым, каб паведаміць, ці разгледжваць іх магчымае рэгуляванне.
Публічнасць
Кэлі Джордан, заснавальнік кампаніі Robocoin, запусціў першы біткойн-банкамат у ЗША 20 лютага 2014 года. Кіёск усталяваны ў Осціне, штат Тэхас, і падобны на банкамат банка. У адрозненне ад апошняга, банкамат мае сканер для счытвання пасведчанняў, такіх як правы кіроўцы або пашпарт, для пацвярджэння асобы карыстальніка. Да траўня 2017 года ўсталявана 1189 біткойн-банкаматаў па ўсім свеце з сярэдняй платай за аперацыю 8,82 %. У траўні 2017 года усталёўвалася каля трох біткойн-банкаматаў штодня.
Легальнасць Прававы статус крыптавалют істотна адрозніваецца паміж краінамі, у шматлікіх краінах — змяняецца, а ў некаторых да гэтага часу не вызначаны. У той час як некаторыя краіны відавочна дазволілі іх выкарыстанне і гандаль, іншыя забаранілі або абмежавалі гэтыя функцыі. Акрамя таго, розныя ўрадавыя ўстановы, ведамствы і суды класіфікуюць біткойны па-рознаму. Цэнтральны банк Кітая забараніў абарачэнне біткойнаў фінансавымі арганізацыямі Кітая ў пачатку 2014 года. У Расіі, хоць крыптавалюты і з’яўляюцца законнымі, незаконным з’яўляецца набыццё тавараў у любой іншай валюце, акрамя расійскага рубля.
25 сакавіка 2014 года (IRS) пастанавіла, што біткойн будзе разглядацца ў мэтах падаткаабкладання не як валюта, а як уласнасць. Гэта азначае, што біткойн будзе абкладацца падаткам на прырост капіталу. Адна з пераваг такога рашэння ў тым, што яно ўдакладняе легальнасць біткойна. Інвестарам больш не трэба турбавацца аб незаконнасці інвестыцый або прыбытку, або як паведаміць пра гэта ў падатковую. У артыкуле, апублікаваным даследчыкамі з Оксфарда і Уорыка, было паказана, што біткойн мае некаторыя асаблівасці, больш падобныя на рынак каштоўных металаў, чым на традыцыйныя валюты. Гэта легалізуе біткойны з іншага боку, пацвярджаючы рашэнне падатковай ЗША.
У Беларусі крыптавалюта легальная, у краіне дзейнічае Дэкрэт № 8 ад 21 снежня 2017 года (з папраўкамі ад 18 сакавіка 2021 года). Ёсць спецыяльны дзяржаўны аператар, патрабаванням якога павінны адпавядаць усе звязаныя з ёй пытанні, — Парк высокіх тэхналогій (ПВТ). Біржы і абменнікі, ухваленыя ПВТ, лічацца законнымі для куплі біткойна і іншых крыптавалют.
Гл. таксама
Крыніцы
Катэгорыя:Крыптавалюты