«Мінскія губернскія ведамасці» () ― афіцыйная губернская газета, выдаваная ў 1838―1917 гадах Мінскім губернскім праўленнем на рускай мове 1-2 разы на тыдзень.

Гісторыя стварэння Стварэнне губернскіх урадавых газет было выклікана палітыкай Мікалая I па сістэмнасці дзяржаўнага кіравання.

«Мінскія губернскія ведамасці» сталі выходзіць з 1 студзеня 1837 года згодна з распараджэннем генерал-губернатара Смаленскага, Віцебскага і Магілёўскага аб выкананні цыркуляра міністэрства ўнутраных спраў грамадзянскім губернатарам аб арганізацыі губернскіх друкарняў і выданняў «Губернскіх ведамасцей».

Газета выходзіла штотыднёва, з 1889 года — 2 разы ў тыдзень, з 1890 — 3 разы, з 1892 — 2 разы ў тыдзень. Выпісвалася прыватнымі асобамі, абавязкова паступала ў земскія суды, дырэктарам гімназій i народных вучылішчаў. Газета прагляду цэнзуры не падвяргалася, за выключэннем 1865―1881 гг.

Рэдактары афіцыйнай часткі: Лісоўскі (1838), М. Ю. Вагнер (1902), Агейчык (1902, 1904, 1907), Н. Савельеў (1907-1909), А. Іваненка (1908), Ю. І. Лагун (1909, 1913). Рэдактары неафіцыйнай часткі: А. Шумовіч (1845―1868), Р. Г. Ігнацьеў (1877―1879), у «Мінскіх ведамасцях» ― А. Д. Пятроў (1911).

Змест «Мінскіх губернскіх ведамасцей» Газета мела афіцыйны і неафіцыйны аддзелы. У 1838―1844 гг. і з 1912 года выходзіла толькі афіцыйная частка з дадаткамі, у 1845―1911 гг. абедзве часткі. З 11 (24) ліпеня да 25 снежня 1911 (7 студзеня 1912) выходзіла толькі неафіцыйная частка пад назвай «Мінскія ведамасці».

У афіцыйным аддзеле публікавалася інфармацыя па матэрыялах «Урадавага весніка» і мясцовай улады, пастановы і аб'явы губернатараў, паведамленні аб цэнах, спісы выбраных у гарадскую думу, земскія органы, паведамлення аб канцэртах і тэатральных уяўленнях. У неафіцыйнай частцы публікаваліся матэрыялы, артыкулы, нататкі, якія датычацца краю, ― па гісторыі, геаграфіі, археалогіі, статыстыцы, этнаграфіі і інш. Сярод аўтараў газеты М. Доўнар-Запольскі, Г. Татур, І. Гольц-Мілер і інш. Асаблівую цікавасць уяўляюць гістарычныя матэрыялы: успаміны архіепіскапа Антонія Зубко «Аб грэка-уніяцкай царкве ў Заходнім краі» (1864), «Гістарычны нарыс Мінскай губерні» (1866), «Нарысы Беларускага Палесся» (1868―1869), «Гістарычны нарыс мястэчка Турава, былой сталіцы Тураўскага княства», «Тураў і Тураўшчына», «Мястэчка Заслаўль, ці Ізяслаў, горад нашчадкаў Рагнеды», «Знаходкі ў курганах Барысаўскага і Ігуменскага паветаў»(1880), «Нарыс археалагічных помнікаў на прасторы Мінскай губерні ...» (1891) і інш. Супрацоўнікі газеты ўдзельнічалі ў арганізацыі Маскоўскай антрапалагічнай выставцы ў 1879 годзе, куды паслалі рукапісы 100 песень і дзясятак артыкулаў.

Вывучэнню «Мінскіх губернскіх ведамасцей» прысвечан артыкул Н. Улашчыка, які, разгледзеўшы гісторыю стварэння, структуру і праграму газеты, адзначыў, што ва ўмовах страты архіўных крыніц, апублікаваныя ў газеце матэрыялы атрымліваюць значэнне першакрыніц.

Літаратура Цікоцкі М. Я. З гісторыі беларускай журналістыкі XIX стагоддзя. ― Мн., БГУ, 1960. С. 125 Е. Г. Луферчик. «Минские губернские ведомости» в период восстания 1863―1864 гг. // Сборник работ 70-й научной конференции студентов и аспирантов БГУ, 15―18 мая 2013 г., Минск. ― Мн.. 2013. С. 354―359

Спасылкі Тэматычны пералік дакументаў да віртуальнай выставцы, прысвечанай 175-годдзю пачатку выдання газеты «Мінскія губернскія ведамасці» // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі

Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Газеты Расійскай імперыі Катэгорыя:Газеты на рускай мове Катэгорыя:Газеты Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1838 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1917 годзе