Цыбу́ля вінаградная (Allium vineale) — кветкавая расліна роду падсямейства .

Апісанне Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 40—80 см. Сцябло прамое, да палавіны аблісцелае, каля асновы мае невялікую яйцападобную цыбуліну з маленькімі, на ножках, жаўтаватымі цыбулінамі. Лісце вузкае, жалабатае, з доўгімі похвамі. Кветкі цёмна-пурпуровыя, на доўгіх кветаножках, з цыбулінкамі ад асновы.

Таксанамія

Класіфікацыя Кронквіста (1988) адносіла гэты род да , пазней паводле вынікаў філагенетычных даследаванняў род быў выдзелены ў асобнае сямейства (), аднак у больш позняй Сістэме класіфікацыі APG III (2009) роды, якія ўваходзілі ў гэта сямейства, былі ўключаны ў сямейства .

Пашырэнне У прыродзе арэал ахоплівае тэрыторыю Еўропы, Паўночную Афрыку (Алжыр, Марока), Заходнюю Азію (Ліван, Сірыя, Турцыя) і Закаўказзе. Сустракаецца на горных лугах. На тэрыторыі Беларусі расце на травяністых схілах і ў хмызняках, зрэдку як пустазелле на палях. Цвіце ў ліпені—жніўні.

Ахоўваецца на тэрыторыі Калінінградскай вобласці РасііAllium vineale L. // ИАС «ООПТ России».

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Цыбуля Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе