Жу́жма — рака ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Лебяда (басейн Нёмана).

Назва Назва Жужма другаснага ўтварэння, ад назвы ракі Жыжма (па іншы бок ад Ліды). У асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў рэгіёна назвы вядомыя як Žiužmà, Žižmà.

У літоўскай гаворцы гэтага рэгіёну вядомы пераход ži- > žiu- (žibėti > žiubėti «ззяць»)A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 405..

Назва Жыжма (> Жужма) балцкага паходжання.

Найбліжэйшыя гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Žižma (тры ракі на тэрыторыі Літвы), латышская Zizma. Далей літоўскія Žiežmuo, Žiežmojus, Žiežmara.

Корань ад літоўскага žižti, žiežti «злаваць, ятрыцца»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 402, 405..

З шэрагу назваў «злых» водаў, як назва вілейскай ракі Піктуша, ад piktas «злы; моцны».

На Падняпроўі такія назвы маглі быць крыніцамі для пазнейшых перакладных назваў тыпу «Люць», «Лютаўка» (< люты «злы»)П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейне. С.-Петербург, 1913. С. 261..

У назве Жыжма корань Žiž- / Žiež- пашыраны пашыральнікам -m-, які вядомы ў літоўскім слова- і назваўтварэнні (tar-ti «мовіць» — tar-m-ė «гаворка», ner-ti «ныраць» — Ner-em-a «Глыбокая (рака)»)P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 202—207..

Назва Жужма (< Жыжма) значыла «Моцная (цячэннем), хуткаплынная (рака)».

Гідраграфія Даўжыня ракі 11 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца на паўднёвы захад ад вёскі Шоркіна, упадае ў Лебяду на поўдзень ад вёскі Збражкі. Каля вёскі Трудавая на рацэ створана сажалка. На працягу 4,5 км каналізаваная (ад вёскі Шайбакі да вусця).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Лебяды Катэгорыя:Рэкі Шчучынскага раёна