Сянка́нка — рака ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Вілія (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 15 км. Плошча вадазбору 67 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,4 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 1,5 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Лынкішкі. Вадазбор на поўначы Ашмянскага ўзвышша. Рэчышча Сянканкі часткова каналізаванае.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Астравецкага раёна Катэгорыя:Прытокі Віліі