Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 1 — установа адукацыі Магілёўскай вобласці, уваходзіць у склад вучэбна-метадычнага комплекса на базе Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Аркадзя Куляшова.

Гісторыя У канцы 20-га стагоддзя ў сістэме народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь з’явіліся навучальныя ўстановы новага тыпу: каледжы, ліцэі, гімназіі. Першай падобнай навучальнай установай у горадзе Магілёве стаў абласны ліцэй пры МДУ імя А. А. Куляшова па вуліцы Вароўскага.

Ліцэй пры Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. А. Куляшова створаны згодна з рашэннем Магілёўскага аблвыканкама № 5 ад 17 красавіка 1990 года і адкрыты 1 ліпеня 1990 года. Ліцэй існуе як самастойная юрыдычная адзінка і падпарадкоўваецца упраўленню адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.

У 1997 годзе ў сувязі з атрыманнем Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытутам статусу універсітэта ліцэй быў перайменаваны ў Магілёўскі абласны ліцэй пры МДУ імя А. А. Куляшова.

У 2001 годзе рашэннем Магілёўскага аблвыканкама № 14-18 ад 27 чэрвеня 2001 года ліцэй перайменаваны ва ўстанову адукацыі «Магілёўскі абласны ліцэй № 1».

Гісторыя будынка ліцэя

1892 / 1893—1917 — Жаночае епархіяльнае вучылішча Духоўнага ведамства.

1918 — Школа чырвоных камандзіраў.

У гады ВАВ — Гестапа.

1947—1951 — Педагагічнае вучылішча.

1957—1990 — школа-інтэрнат № 1 горада Магілёва БССР.

З 1990 — Абласны ліцэй.

Дасягненні вучняў Вучнямі ліцэя атрыманы 21 дыплом на міжнародных алімпіядах, 313 дыпломаў на рэспубліканскіх.

Профільнае навучанне У ліцэі працуюць профільныя класы з фізіка-матэматычным, хіміка-біялагічным, грамадазнаўчым і філалагічным накірункамі.

Гл. таксама Сайт ліцэя

Катэгорыя:Ліцэі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Магілёва