Ваўчая́гада звычайная (Daphne mezereum) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Назва

Ваўчаягада звычайная, ваўчынец, воўчае лыка, воўчыя ягадыГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. — Витебск, 1888, жыломяць, воўчы ягады Ботанический словарь, Спб, 1878 Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. — Могілев.Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927., воўча лыка.

Апісанне

Малагалінасты куст вышынёй да 1,5 м (да 2,5 м) з жаўтавата-шэрай маршчакаватай карой. Галінкі голыя, у ніжняй частцы са слядамі леташняга лісця, маладыя галінкі кароткапрыціснутаапушаныя. Лісце чаргаванае, адваротналанцэтнае, тупаватае, выцягнутае ў кароткі чаранок, трошкі раснічастае, зверху зялёнае, знізу шызаватае, скучана на канцах галінак. Кветкі бэзава-ружовыя, духмяныя, сядзячыя, па 3—5 у пазухах леташняга лісця. Плод — авальная ярка-чырвоная касцянка.

Пашырэнне Сустракаецца амаль па ўсёй Еўропе, у Закаўказзі, на поўначы Ірана. На тэрыторыі Беларусі трапляецца паўсюдна. Расце ў цяністых вільготных хвойных і лісцевых лясах. Цвіце ў сакавіку—красавіку.

Значэнне і выкарыстанне Лекавая расліна (вонкавы раздражняльны сродак), мае інсектыцыдныя ўласцівасці. Выкарыстоўваюць кару (збіраюць рана ўвесну) і плады (у чэрвені—ліпені).

ЯдавітаяСергей Бесараб Токсины растений. User Stories // Хабр — habr.com, 22 ліпеня 2021, 01:21, таму як дэкаратыўную расліну высаджваць у месцах, даступных дзецям, не варта, каб пазбегнуць атручэння.

Добры ранневясенні меданос.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ваўчаягадавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Кусты Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе