«Дукорскі маёнтак» — музейны комплекс, які знаходзіцца ў аграгарадку Дукоры Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь.
Геаграфія Знаходзіцца за 30 км ад Мінска, 25 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, на скрыжаванні аўтамабільных дарог Мінск — Бабруйск і Рудзенск — Смілавічы, каля ракі Свіслач.
Гісторыя
25 чэрвеня 2015 года адбылося адкрыццё музейнага комплексу. Афіцыйная цырымонія адкрыцця аб’екта адбылася з удзелам прадстаўнікоў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, Міністэрства культуры, Пухавіцкага райвыканкама, іншых ведамстваў і міністэрстваў, а таксама шматлікіх гасцей, моладзіПад Мінскам адкрыўся маёнтак у выглядзе перакуленага дома.
Аб’екты Музей. Мае два пакоі, экспазіцыя аднаго з якіх прысвечана ранняй гісторыі Дукоры і яе ўладальнікам, экспазіцыя другога распавядае пра гісторыю мястэчка ў савецкі час. Сярод экспанатаў — аб’ёмны макет сядзібы, партрэты, генеалагічныя дрэвы і гербы яе ўладальнікаў. У астатніх залах утрымліваюцца часовыя экспазіцыі шляхецкіх касцюмаў і прадметаў побыту«Дукорский маёнтак»: десять причин посетить современное место с древней историей и самогоном.
Брама. Адноўлена падчас нядаўняй рэканструкцыі, да гэтага была паўразбуранай. Дакладная дата пабудовы невядома, аднак мяркуецца, што пабудова была закладзена Францішкам Ашторпам у канцы XVIII — пачатку XIX ст. Сёння на пяці яе ярусах размешчана адна з тэматычных музейных экспазіцый.
Бровар. Наладжаны тэхналагічны працэс вырабу гарэлкі з выкарыстоўваннем гістарычных матэрыялаў. 10 чэрвеня 2017 г. у бровары выбухнуў кацёл самагоннага апарата, у выніку чаго апёкі і траўмы атрымаў працаўнікВ «Дукорском маёнтке» взорвался самогонный аппарат.
Вуліца майстроў. Складаецца з ганчарнай майстэрні, майстэрні вышыўкі, кузні і мабільнай майстэрні па халодным кляпанні манет. Таксама маецца «перакулены дом».
Галерэя
Катэгорыя:Музеі Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Славутасці Дукоры Катэгорыя:З’явіліся ў 2015 годзе Катэгорыя:2015 год у Беларусі