Блокчэйн ( альбо — ланцужок блокаў) — пабудаваны па пэўных правілах бесперапынны паслядоўны ланцужок блокаў, якія змяшчаюць інфармацыю. Часцей за ўсё, гаворка ідзе пра транзакцыі ў розных крыптавалютах, але блокі могуць утрымліваць і іншую інфармацыю. Упершыню тэрмін з’явіўся як назва размеркаванай базы дадзеных, рэалізаванай у сістэме «Біткойн».
Асноўным і бясспрэчным плюсам блокчэйну з’яўляюцца дэцэнтралізаваныя тэхналогіі. Дэцэнтралізацыя дазваляе пазбегнуць многіх праблем, якімі валодалі базы-папярэднікі. Галоўнага цэнтра тут проста няма, а ўсе ўдзельнікі сеткі надзеленыя роўнымі правамі. Па сутнасці, кожны карыстальнік такой сеткі не толькі карыстаецца ёю для размяшчэння інфармацыі, але і сам з’яўляецца пастаўшчыком сэрвісу. Такім чынам, калі нейкі з элементаў такой сеткі выйдзе з ладу, гэта ніяк не адаб’ецца на працы астатніх удзельнікаў.
Блокчэйн — сістэма размеркаванага рэестра даных, даступная кожнаму ўдзельніку гэтай сеткі. Напрыклад, лічбавая валюта, у аснове працы якой ляжыць блокчэйн, можа стварацца, перамяшчацца і захоўвацца па-за кампетэнцыяй любога ўрада, фінансавай установы або асабістага юрыста, але тым не менш кожная транзакцыя запісваецца ў блокчэйн і публічная.
Блокчэйн патрэбны там, дзе важныя хуткасць і надзейнасць перадачы даных — значыць, практычна ў любой сферы жыцця: пры заключэнні смарт-кантрактаў на пастаўку тавараў, праверцы вынікаў электроннага галасавання або працы любой крыптавалюты, напрыклад біткоіна.
Лічыцца, што тэхналогію размеркаванага рэестра вынайшаў Сатошы Накамота ў 2008 годзе як рэестр для першай сусветнай крыптавалюты — біткоіна. Аднак пэўна невядома, ці ёсць сапраўды чалавек з такім імем, або гэта псеўданім, за якім хаваецца група людзей.
Шмат хто спрабуе даказаць, што яны і ёсць Сатошы. Адзін з самых вядомых — прадпрымальнік Крэйг Райт. Ён сцвярджае, што стварыў біткоін, а таму Bitcoin Core павінен вярнуць яму доступ да згубленага кашалька.
Перавагі і недахопы тэхналогіі Blockchain Асноўныя плюсы тэхналогіі блокчэйн Дэцэнтралізацыя захоўвання даных. Blockchain захоўваецца адразу ва ўсіх удзельнікаў сеткі, што зводзіць да нуля імавернасць узлому ці выкраданні. Усе даныя празрыстыя, дзякуючы чаму кожны можа адсачыць інфармацыю пра перавод сродкаў, каб пераканацца, ці праўда яны адпраўлены. Няма магчымасці вяртання транзакцыі. Плацельшчык не мае магчымасці замарозіць або адклікаць плацеж. Няма пасрэднікаў і залішніх камісій за іх працу.
Найбольш прыкметныя мінусы Праблемы з маштабаванасцю. Калі база даных становіцца занадта вялікай, праверка інфармацыі займае шмат часу. Адпаведна, плацяжы праходзяць нашмат павольней. У Біткоіне цяпер сярэдні час перадачы плацяжу складае 4-5 гадзін, а максімальны — 2 сутак. Пры тым, што яшчэ нядаўна гэты час не перавышаў 10 хвілін. Статус «па-за законам» для большасці дзяржаў. Выкарыстоўваць тэхналогію даводзіцца на сваю рызыку. Хоць намячаецца відавочны прагрэс, шэраг краін ужо з цікавасцю паглядае на перспектывы блокчейна ў розных сферах. Як і са смарт-кантрактам, высокі кошт укаранення.
Перспектывы і развіццё тэхналогіі Blockchain Пры ацэнцы бягучага ўзроўню развіцця блокчэйн-тэхналогіі, звяртаюць увагу на тры фактары: З’яўленне новых тэхнічных распрацовак, накіраваных на ўдасканаленне Blockchain; З’яўленне новых праектаў, навізна іх ідэй; Прызнанне грамадствам і ўрадам.
Тэхналогія зусім новая, сутыкаецца з рознымі памылкамі, яшчэ шмат работы па стабілізацыі.
Спасылкі
Что такое блокчейн: все, что нужно знать о технологии. Forbes
Катэгорыя:Крыптавалюты