Плі́шчын — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Прыпяць, за 15,6А. А. Свирид, А. О. Шилько, В. С. Ровная, А. А. Абрамчик Диатомовые водоросли планктона старичного озера Плищин (Национальный парк «Припятский») // Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Жыткавічы, за 4,1 км на поўнач ад вёскі Перароў, на тэрыторыі нацыянальнага парку «Прыпяцкі».

Плошча паверхні возера 0,17 (0,14) км². Даўжыня 1,6 (1,65) км, найбольшая шырыня 0,17 (0,13) км. Даўжыня берагавой лініі 3,75 (3,44) км. Катлавіна возера старычнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны невыразныя, забалочаныя. Берагавая лінія звілістая. У заходняй частцы возера востраў плошчай 1 га. Возера праточнае. На захадзе ўпадае ручай з возера без назвы, на ўсходзе выцякае ручай, злучаючы Плішчын з невялікімі азёрамі і возерам Мута.

Літаратура

Ліст карты N-35-140. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.

Спасылкі А. А. Свирид, А. О. Шилько, В. С. Ровная, А. А. Абрамчик Диатомовые водоросли планктона старичного озера Плищин (Национальный парк «Припятский») // Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка Морфаметрычныя параметры азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 4.

Катэгорыя:Азёры Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці