Наро́дны камісарыя́т харчава́ння Белару́скай ССР быў утвораны 4 лютага 1919 года на базе Камісарыята харчавання Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі. Неўзабаве спыніў сваю дзейнасць у сувязі са стварэннем Літбела. Аднавіў сваю дзейнасць у 1920 годзе пасля другога абвяшчэння незалежнасці ССРБ.
Быў скасаваны ў 1924 годзе.
Наркамы Майсей Калмановіч (1919) Іосіф Адамайціс (1920 — 1924)
Спасылкі Фонды Нацыянальнага архіва Беларусі
Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі Катэгорыя:Народныя камісарыяты БССР Катэгорыя:З’явіліся ў 1919 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1924 годзе