Вуліца Мяснікова — вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска. Названа ў гонар Аляксандра Мяснікова (1886—1925), рэвалюцыянера, савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, аднаго з кіраўнікоў усталявання савецкай улады ў Беларусі (на доме № 41 размешчана мемарыяльная дошка ў яго гонар).

Гісторыя

У XVI—XVIII стст. вуліца з’яўлялася заходнімі варотамі горада. У 1880—1890 гадах вуліца актыўна забудоўвалася.

У 1929 годзе на вуліцы з’явілася паліклініка (у 1970—1980 гадах — гарадскі кардыялагічны дыспансер).

Да Вялікай Айчыннай вайны — пераважна драўляная забудова.

Ранейшыя назвы да 1880 года — Новазахар’еўская, потым — Маскоўская. з 1893 года — Нова-Маскоўская.

Размяшчэнне Пачынаецца ад перасячэння з вуліцай Няміга, перасякае вуліцу Берсана, праходзіць праз плошчу Мяснікова і завяршаецца на скрыжаванні з вуліцай Клары Цэткін. Працягласць — 700 м.

Пад вуліцай амаль на ўсім яе працягу ў бетонным калектары цячэ рака Няміга.

Забудова

№ 3а — будынак (канец ХІХ стагоддзя) — № 11а — № 11б — № 11в — № 11г — № 26 — двухпавярховы будынак былой паліклінікі (1928—1931, арх. Герасім Якушка). — № 36 — Інстытут «Белпрамбудпраект» № 38 — адзін з будынкаў Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ . —

№ 39 — будынак Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (архітэктары М. Ліўшыц, Т. Раманоўская, Т. Розава). Узводзіўся як будынак Мінпрамбуда БССР і Белсельгастэхнікі. № 74 — будынак Галоўнага ўпраўлення каштоўных металаў і каштоўных камянёў Міністэрства фінансаў. — № 76 — дом Полякаў, пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя. —

№ 78 (вуліца Клары Цэткін, 2) — чатырохпавярховы жылы дом (архітэктар У. Кароль). —

Гл. таксама Плошча Мяснікова

Спасылкі

Вуліца Мяснікова на сайце Мінск стары і новы

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск)