Анатóль Аляксáндравіч Галаўкó () — беларускі юрыст, прафесар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (1990), кіраўнік дэлегацыі БССР на Жэнеўскай канферэнцыі ААН (1975), у 1985—1990 гадах прадстаўляў БССР у Пастаяннай Палаце Міжнароднага трацейскага суда (Гаага)Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл..

Біяграфія Нарадзіўся 12 снежня 1925 года ў слабадзе Аляксееўка Варонежскай губерні РСФСР.

Удзельнік Вялікай Айчынай вайны, ваяваў у складзе 1-га Беларускага фронту, удзельнічаў у аперацыі па вызваленні Мінска, браў удзел у Парадзе Перамогі (24.6.1945)Профіль на сайце БДУ.

Пасля вайны паступіў у Харкаўскі юрыдычны інстытут, які скончыў у 1950 годзе. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дзеянне іскавай даўнасці ў савецкім грамадзянскім праве» (1953). У 1973 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Арганізацыйна-прававыя праблемы ў дзейнасці Савета па кіраўніцтве калгасным будаўніцтвам». У 1954 годзе пачаў працу ў БССР, старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права АН БССР, з 1959 года — на юрыдычным факультэце БДУ, дзе быў дацэнтам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права да 1965 года. Потым 27 гадоў узначальваў кафедру дзяржаўнага права. У 1992 годзе стаў прафесарам кафедры канстытуцыйнага права.

Выкладаў курс канстытуцыйнага права Рэспублікі Беларусь. Падрыхтаваў 35 кандыдатаў навук, з якіх 9 — грамадзяне іншых краін, а таксама 8 дактароў навук. У свой час чытаў лекцыі ў ЗША, ФРГ, Даніі, Балгарыі, Польшчы, Літве, Югаславіі і ГДР.

Прымаў удзел у рабочых групах па падрыхтоўкі праектаў трох Канстытуцый: Канстытуцыі СССР 1977 года; Канстытуцыі БССР 1978 года; Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года.

Памёр 14 мая 2024 года.

Узнагароды і падзякі Ордэн Айчыннай вайны I ступені. Два ордэна Чырвонай зоркі. Медаль «За адвагу», 20 іншых медалёў і 2 медаля ГДР. Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР. Грамата Вярхоўнага Савета БССР. Імя А. Галаўко ў 1994 годзе ўнесена у адмысловае выданне Міжнароднага біяграфічнага цэнтра (Кембрыдж, Вялікабрытанія).

Бібліяграфія Г61 Избранные труды / А. А. Головко. — Минск : ЮрСпектр, 2018. — 498 с. — (Наследие права).

Памяць

Рэдакцыя навукова-практычнага часопіса «Право.by» рыхтуе тэматычны выпуск прымеркаваны 100-годдзю з дня нараджэння двух патрыярхаў беларускай юрыспрудэнцыі — А. А. Галаўко і В. І. Семянкова.

Крыніцы

Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Белгародскай вобласці