Іван Аляксандравіч Дорн (; нар. , ) — украінскі спявак, дыджэй і тэлевядучы. Былы ўдзельнік групы «Пара Нормальных».
Біяграфія Іван Дорн нарадзіўся 17 кастрычніка 1988 года ў Чалябінску. У 1990 годзе пераехаў у Славуціч у сувязі з працай бацькі на Чарнобыльскай АЭС. Да другога класа насіў прозвішча бацькі — Яромін. Пазней, па прапанове маці — Лідзіі Дорн, змяніў прозвішча, так як тая не хацела, каб яе сына штосьці, нават фармальна, звязвала з бацькам. Спяваць пачаў яшчэ ў школе. Упершыню выйшаў на сцэну ва ўзросце 6 гадоў на фестывалі «Залатая восень Славуціча». У Івана ёсць брат Павел.
Іван актыўна займаўся спортам, стаў уладальнікам многіх спартыўных званняў: «Майстар спорту (Парусны спорт)», «Кандыдат у майстры спорту па бальных танцах», 2-гі разрад па плаванні, 3-і дарослы па лёгкай атлетыцы. Таксама Іван займаўся вялікім тэнісам, шахматамі і футболам.
Здымаўся ў фільме «Вясёлыя рабяты».
Іван Дорн атрымаў музычную адукацыю па класу фартэпіяна, стаў лаўрэатам і пераможцам шматлікіх музычных конкурсаў, сярод якіх: маскоўскі конкурс «Запалі сваю зорку» — 1-е месца, «Жамчужына Крыма» — прыз глядацкіх сімпатый; «Чарнаморскія гульні»: 2001 год — заняў 3-е прызавое месца, 2005 год — заняў 2-е прызавое месца; «Юрмала 2008»ИВАН ДОРН - БИОГРАФИЯ .
У складзе групы «Пара Нормальных»
У 2007 годзе на канцэрце Jamiroquai Іван Дорн знаёміцца са сваёй будучай калегай Аняй Дабрыдневай і разам з ёй стварае дуэт «Пара Нормальных»Иван Дорн. Дуэт вельмі хутка набірае папулярнасць, ствараючы вобраз маладых, энергічных людзей, якія з упэўненасцю глядзяць у будучыню. 4 кастрычніка 2008 года група выпускае дэбютны альбом Я придумаю happy end, які на працягу месяца не схадзіў з 1-га месца хіт-параду «Шарамецьева-Барыспаль» на «Gala Radio».
Летам 2010 года Іван Дорн пакідае групу і яго месца займае Арцём Мех.
Сольная кар'ера У 2010 годзе Іван Дорн пачынае сольную кар'еру, выпускаючы свае ўласныя песні, сярод якіх «Стыцамэн», «Бигуди», «Северное сияние», «Тем более» і іншыя. Сумесна з Apollo Monkeys Іван выпускае песню «Синими, жёлтыми, красными».
25 мая ў Кіеве і 26 мая 2012 года ў Маскве прайшла афіцыйная прэзентацыя першага сольнага альбома Co'N'Dorn. На прэміі МузТВ-2012 быў намінаваны ў катэгорыі «Прарыў года», таксама быў намінаваны ў трох катэгорыях — «Дэбют», «Відэа» («Стыцамэн») і «Дызайн» (афіцыйны сайт), — на прэміі «Стэпавы воўк» 2012 года. У чэрвені 2012 года часопіс Billboard Russia змясціў Івана Дорна на вокладку як «галоўнага героя маладых музыкаў».
Восенню 2012 года Іван Дорн запісаў саўндтрэк да рэаліці-шоу канала Ю «Топ-мадэль па-руску» з Ірынай Шэйк, узяўшы за аснову музычнай тэмы прыпеў з сваёй песні «Бигуди»Иван Дорн спел для «Топ-модели по-русски», а таксама версію «Праздник к нам приходит» для рэкламнага роліка Coca-Cola.
У лістападзе 2014 года выйшаў новы студыйны альбом Randorn. Выхад альбома падмацоўваўся такімі сінгламі як «Невоспитанный», «Мишка виновен», «Номер 23» і інш.
На перыяд працы над новым, англамоўным альбомам Дорн змяніў імідж, пабрыўшы галаву нагала і адпусціўшы бараду.
У лютым 2017 года выйшаў канцэртны альбом Jazzy Funky DornКонцертный альбом Jazzy Funky Dorn: московская фанк-одиссея Ивана Дорна. Сінгл «Collaba», выпушчаны ў сакавіку, Дорн назваў «одай прастытуткам»Дорн — Collaba. «Collaba» становіцца адным з ключавых хітоў Украіны ў першай палове 2017 года, нароўні з кампазіцыямі «Тает Лёд» групы Грибы і «Вите надо выйти» Estradarada
Грамадская праца Са слоў самога Івана Дорна ў 2015 годзе, у ходзе ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны ён праз свайго сябра Сяргея Прытулу вылучаў грошы валанцёраў для дапамогі медыкаментамі ўкраінскім ваенным ў Данбасе. Па сцвярджэнні самога Прытулы, якое ён зрабіў на сваёй старонцы ў сетцы «Facebook», ахвяраванні Дорна, якія ён рабіў выключна з ганарараў, атрыманых у Расіі, ішлі на куплю абмундзіравання і тэхнікі для ўкраінскіх ваенных. Пасля скандалу Прытула выдаліў пост са сваім сцвярджэннем. У 2017 годзе Дорн заявіў, што грошы прызначаліся пацярпелым ад абстрэлу ў Марыупалі, але Прытула распарадзіўся імі самавольнаМузыкант Иван Дорн объявил о скором примирении России и Украины. Сам выканаўца на сваіх канцэртах выступае за адзінства народаў і абстрагуецца ад палітычных гульняўИван Дорн о дружбе народов (Уфа, Music hall, 13.03.2016)Liberty Voice: Иван Дорн — Вся эта политическая дурь происходит у нас в головах.
У канцы мая 2017 года запланаваны на 9 чэрвеня канцэрт Івана Дорна ў Адэсе быў адменены з-за пагроз з боку радыкалаў. Сам спявак заявіў, што ён працягне выступаць на тэрыторыі Украіны, паколькі ў краіне ёсць людзі, якія любяць яго творчасць.
Водгукі Вясной 2012 года Дорн атрымаў некалькі станоўчых водгукаў у расійскай прэсе. У сакавіку Булат Латыпаў у «Афішы» пісаў пра Дорна як аб «новай безумоўнай зорцы тутэйшай эстрады». Алег Собалеў («Коммерсантъ») у маі назваў Дорна «найлепшым у свеце выканаўцам рускамоўнай масавай поп-музыкі», які «робіць самыя адэкватныя агульнасусветным тэндэнцыям, самыя запамінальныя і самыя чапляючыя поп-песні на рускай мове»Иван Дорн — Ъ-Weekend. На думку аглядальніка, Дорн выгадна вылучаецца на фоне «вечнай правінцыйнасці мясцовай поп-сцэны» жывымі выступамі ў суправаджэнні высокапрафесійных музыкаў. У красавіку 2013 года песня «Стыцамэн» апынулася ў спісе «Сто песень, якія змянілі наша жыццё», складзенага аглядальнікамі маскоўскага сайта часопіса TimeOut.
Асабістае жыццё З 2013 года жанаты з аднакласніцай — Анастасіяй Новікавай. Дачка — Васіліса (нар. у чэрвені 2014), сын (нар. у 2015).
Дыскаграфія
Альбомы
2012 — Co'n'dorn 2015 — Randorn 2017 — OTD 2025 — Dorndom
Міні-альбомы
2019 — «Страсть / Во сне / Опомнись» (feat. Vakula) 2019 — «Три хороших песни» (feat. Роман Бестселлер) 2020 — Numbers (feat. Seven Davis Jr.) 2020 — Face to Face (feat. Mario Basanov)
Фільмаграфія 2008 «Як знайсці ідэал» 2010 «Закаханыя ў Кіеў» «Таямніца трэцяй планеты» (украінскі дубляж) «Дзень нараджэння Алісы» (украінскі дубляж) 2013 «12 месяцаў» 2014 Вясёлыя хлопцы — Косця Пацехін
Факты Праходзіў кастынг на расійскую «Фабрыку зорак» і трапіў у 20-ку найлепшых. Разам з тэлевядучай Васілісай Фраловай перамог ва ўкраінскім шоу «Зірка+Зірка». У жніўні 2012 года Дорнабанда пачала вяшчанне Co'n'roses dorn TVcondornTV — YouTube. Спецыяльна для кампаніі Coca-Cola запісаў песню «Праздник к нам приходит»Иван Дорн зажигает НОВЫЙ ГОД с Coca-Cola! . У 2014 годзе стаў суддзёй пятага сезону шоў Х-Фактар (Украіна), замяніўшы рэпера СярогуВ шоу «Х-фактор» новый состав судей . У 2016 годзе стаў трэнерам 6-га сезону вакальнага шоў Голас краіны, украінскага аналага шоў The VoiceПевец Иван Дорн станет тренером шестого сезона шоу «Голос страны» .
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт