Дзмітрый Хлёбас (нар. , Лохвыця, Палтаўская вобласць, Украіна) — украінскі футбаліст, нападнік казахстанскага клуба «Кызыл-Жар» з Петрапаўлаўска.
Клубная кар’ера Футболам пачынаў займацца ў роднай ЛохвыціДмитрий Хлёбас: «У Блохина на первом месте — дисциплина и самоотдача» . Першым клубам Хлёбаса стала «Энергія» (Ромны).
У 2005 годзе ва ўзросце 11 гадоў пасля аднаго з дзіцячых турніраў у Кіеве быў запрошаны ў ДЮФШ «Дынама» імя Валерыя Лабаноўскага, дзе прайшоў усе ступені навучання. Працаваў у акадэміі «Дынама» пад кіраўніцтвам такіх спецыялістаў, як Алег Ігліца, Валерый Кінашэнка, Сяргей Жураўлёў, а завяршыў навучанне пад кіраўніцтвам Юрыя Воськіна. З 2008 па 2011 год у ДЮФЛ выступаў за «Дынама» (Кіеў).
міні|злева|200пкс|Дзмітрый Хлёбас падчас выступаў за «Дынама-2». 2 лістапада 2014 года.
«Дынама» Кіеў Пасля заканчэння акадэміі летам 2011 года трапіў у «Дынама» і 29 ліпеня 2011 года дэбютаваў у матчы моладзевых каманд супраць данецкага «Металурга» (2:0). Адразу Хлёбас стаў асноўным іграком моладзевай каманды і за першы сезон у 24 гульнях забіў 5 галоў.
17 лістапада 2012 года ва ўзросце 18 гадоў дэбютаваў за асноўную каманду «Дынама» ў матчы чэмпіянату Украіны супраць данецкага «Металурга», выйшаўшы на замену на 68-й хвіліне замест Марка Рубена, аднак нічым не змог дапамагчы камандзе і кіяўляне саступілі 0:1«Динамо» минимально проигрывает в Донецке. Аднак у другой палове 2012 года ўсе роўна гуляў у моладзевым першынстве, забіўшы 11 галоў у 16 матчах.
20 лютага 2013 года быў заяўлены на матчы ў Прафесійнай футбольнай лізе Украіны за каманду «Дынама-2»Профіль Дзмітрыя Хлёбаса на сайце ПФЛ Украіны . Да канца 2014 года згуляў за дубль «Дынама» 29 матчаў у Першай лізе, дзе забіў 10 галоў.
У лютым 2015 года, разам з аднаклубнікам Вячаславам Лухтанавым, на правах арэнды перайшоў ва ўжгарадскую «Гаверлу»«Динамо»: Хлёбас отдан в аренду «Говерле». 3 красавіка 2015 года ва ўзросце 20 гадоў у матчы супраць данецкага «Алімпіка» забіў свой першы гол у Прэм’ер-лізе, чым дапамог сваёй камандзе перамагчы 2:1«Говерла» переиграла «Олимпик». У матчы супраць «Шахцёра» забіў мяч кручаным ударам ад штангі, зраўняўшы лік — 1:1. Але ў выніку ўжгарадцы прайгралі.
2 лютага 2016 года падпісаў арэнднае пагадненне на паўгода з палтаўскай «Ворсклай»Хльобас у «Ворсклі» на півроку . Пазней арэнда была падоўжана на сезон 2016/17. У чэрвені 2017 года вярнуўся з арэнды ў кіеўскае «Дынама», аднак, не здолеўшы замацавацца ў камандзе, у ліпені 2017 года адправіўся ў арэнду ў беларускі клуб «Дынама» з МінскаМинское "Динамо" объявило о подписании контракта с Дмитрием Хлебасом. У складзе мінчан хутка замацаваўся ў аснове, спачатку часцей выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. Забіўшы ў чэмпіянаце 6 мячоў, дапамог камандзе выйграць срэбраныя медалі. У лістападзе 2017 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў КіеўХлебас, арендованный минским «Динамо», вернулся в Киев.
У першай палове 2018 года знаходзіўся ў складзе кіеўскага «Дынама», аднак згуляў за асноўную каманду толькі ў адным матчы Прэм’ер-лігі — 18 сакавіка супраць «Ворсклы» (4:0), дзе адзначыўся голам.
Наступная кар’ера Па заканчэнні сезона 2017/18 пакінуў «Дынама» ў якасці свабоднага агента і ў ліпені 2018 года падпісаў кантракт з чарнігаўскай «Дзясной»Хлебас перешел в «Десну». Он мог вернуться в минское «Динамо». У камандзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з часам стаў радзей з’яўляцца на полі. Пакінуў «Дзясну» па заканчэнні кантракта ў снежні 2020 года.
У студзені 2021 года далучыўся да каваліўскага «Коласа», у ліпені таго ж года пакінуў клуб і перайшоў у казахстанскі «Ардабасы». Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў снежні 2021 года. У лютым 2022 года стаў іграком армянскага «Урарту». У чэрвені 2023 года зноў апынуўся ў Казахстане, далучыўшыся да «Кызыл-Жара».
Міжнародная кар’ера З 2007 года выступаў за юнацкія зборныя Украіны розных узростаў.
13 лістапада 2014 года дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай Украіны ў таварыскім матчы супраць аднагодкаў з Турцыі (2:0), адгуляўшы 60 хвілін, пасля чаго быў заменены на Аляксея ХабленкуУкраинская молодежка обыграла турков. Ужо ў другім матчы за моладзевую зборную Хлёбас забіў свой першы гол, паразіўшы з далёкай адлегласці браму моладзевай зборнай Славеніі (2:0)Молодёжная сборная Украины обыграла словенцев.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Украіны: 2017/18 Бронзавы прызёр чэмпіянату Украіны: 2012/13 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017 Чэмпіён Арменіі: 2022/23 Уладальнік Кубка Арменіі: 2022/23
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Гаверла Ужгарад Катэгорыя:Ігракі ФК Ворскла Палтава Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дзясна Чарнігаў Катэгорыя:Ігракі ФК Колас Каваліўка Катэгорыя:Ігракі ФК Ардабасы Шымкент Катэгорыя:Ігракі ФК Урарту Катэгорыя:Ігракі ФК Кызыл-Жар