Наро́дны камісарыя́т аўтамабі́льнага тра́нспарту Белару́скай ССР быў утвораны 28 ліпеня 1939 года. З 1946 года пераўтвораны ў Міністэрства аўтамабільнага транспарту БССР.

Паўнамоцтвы На Народны камісарыят аўтамабільнага транспарту былі ўскладзены наступныя абавязкі: кіраўніцтва падрыхтоўкай і перападрыхтоўкай інжынерна-тэхнічных кадраў, кадраў масавых прафесій для аўтамабільнага транспарту БССР (шафёраў, рамонтнікаў, аўтамеханікаў і інш.) і арганізацыю завочнага навучання іх разам з падрыхтоўкай масавых кадраў, якая праводзілася ў гэты час наркаматамі і ўстановамі; арганізацыя і кіраўніцтва эксплуатацыяй аўтатранспарту, распрацоўка адзіных нарматываў эксплуатацыі, абслугоўвання і рамонту аўтамашын, а таксама распрацоўка тарыфаў на перавозку грузаў і пасажыраў для ўсяго аўтамабільнага транспарту на тэрыторыі БССР; распрацоўка тыпавых праектаў гаражоў, аўтарамонтных майстэрняў і іншых відаў аўтатранспартных прадпрыемстваў, а таксама распрацоўка нормаў па будаванню аўтапрадпрыемстваў для ўсяго аўтамабільнага транспарту на тэрыторыі БССР; распрацоўка адзіных нормаў і тарыфных ставак аплаты працы працоўным, службоўцам і ІТР для ўсяго аўтатранспарту на тэрыторыі БССР; каапераванне на дамоўных пачатках сродкаў асобных гаспадарчых органаў, арганізацый і народных камісарыятаў, зацікаўленых у пабудове гаражоў агульнага карыстання.

Наркамы Барыс Сцяпанаў (1939Звязда, 1939, № 173 — ?)

Спасылкі Постановление Совета Народных Комиссаров Белорусской ССР от 13 октября 1939 г. № 792 «Об утверждении Положения о Народном Комиссариате Автомобильного Транспорта БССР» .

Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі Катэгорыя:Народныя камісарыяты БССР Катэгорыя:З’явіліся ў 1939 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1946 годзе