Уладзімір Уладзіміравіч Набокаў (, , псеўданім Сирин; , , Расійская імперыя — , , Швейцарыя) — рускі і амерыканскі пісьменнік.
Першыя творы Набокава былі напісаны на рускай мове. Аднак сусветную вядомасць яму прынеслі пераважна яго англамоўныя раманы. Пісьменнік вядомы таксама вялікім унёскам у лепідатэралогію (раздзел энтамалогіі, прысвечаны лускакрылым). Апрача таго стварыў і апублікаваў шэраг цікавых шахматных задач і крыжаванак.
Раман «Лаліта», напісаны на англійскай мове, часта згадваецца як адзін з самых значных і ўплывовых узораў прозы дваццатага стагоддзя.
Біяграфія
Уладзімір Набокаў нарадзіўся ў арыстакратычнай сям’і расійскага палітыка Уладзіміра Дзмітрыевіча Набокава. Сям’я Набокава ў паўсядзённасці карысталася трыма мовамі — рускай, англійскай, французскай. Такім чынам, будучы пісьменнік ад самага маленства быў трылінгвам. Па ўласных словах, навучыўся чытаць па-англійску раней, чым па-руску.
Адукацыю пачаў у Тэнішэўскім вучылішчы ў Пецярбургу, дзе трохі раней вучыўся Восіп Мандэльштам. Найбольш цікавіцца літаратурай і энтамалогіяй. Незадоўга да рэвалюцыі выдае на ўласныя грошы зборнік сваіх вершаў.
У 1917 г. разам з сям’ёй перасяляецца ў Крым, а потым імігрыруе з Расіі ў Берлін. Адтуль малады Набокаў паступае ў Кембрыджскі ўніверсітэт, які скончвае ў 1922 г. Пасля жыў у Берліне. У 1937 г. на 2 гады перасяляецца ў Парыж, адкуль напярэдадні Другой Сусветнай вайны эмігрыруе ў ЗША. Працаваў выкладчыкам спачатку ў адным з коледжаў, потым у Карнэльскім універсітэце, дзе чытаў курсы рускай і сусветнай літаратуры. У 1945 г. атрымаў амерыканскае грамадзянства. Адначасова займаецца літаратурнай дзейнасцю. Акрамя таго робіць сабе імя як прафесіянальны энтамолаг.
У 1959 г. вяртаецца ў Еўропу, селіцца ў Швейцарыі, дзе і праводзіць рэштку жыцця. Памірае 2 ліпеня 1977 г.
Творчасць Першы зборнік — «Вершы» (1916). Да 1940 пісаў пад псеўданімам Сірын. 3 1940 пісаў і на англійскай мове, з 1960-х г. толькі на англійскай.
Расія, рускія — пастаянны фон і тэма ўсёй яго творчасці. Светаадчуванне рускага эмігранта выяўлена ў раманах «Машачка» (1926), «Подзвіг» (1931—32), аўтабіяграфічнай кнізе «Іншыя берагі» (1951) і інш. Раманы «Абарона Лужына» (1929—30), «Запрашэнне на пакаранне смерцю» (1935—36; антыўтопія), «Дар» (1937), «Пнін» (1957) пра трагічную калізію духоўна адоранага адзіночкі з прымітыўнай мяшчанскай цывілізацыяй, светам пошласці.
У рамане «Лаліта» (1955) — спалучэнне эротыкі і сацыяльна-крытычнага апісання нораваў Амерыкі. Як напісаў беларускі літаратар Альгерд Бахарэвіч:
На аўтабіяграфічнай аснове Уладзімір Набокаў стварыў паэмы «Дзяцінства» (нап. 1918), «Крым» (1921), «Пецярбург» (1923), «Універсітэцкая паэма» (1927). Аўтар раманаў «Камера абскура» (1932—33), «Адчай» (1934), «Паглядзі на арлекінаў!» (1974), зборнік апавяданняў «Вясна ў Фіяльтэ» і іншыя апавяданні" (1956), паэтычных драм «Смерць», «Дзядуля», «Полюс» (усе нап. 1922), зборнікаў вершаў «Гронка» (1923), «Вершы 1929—1951 гг.» (1952), лекцый і эсэ пра рускую літаратуру, у т.л. «Мікалай Гогаль» (1944), шахматных задач і інш.
Стылістычна вытанчаным яго творам уласцівы і рэалістычныя, і мадэрнісцкія элементы (лінгвастылістычная гульня, парадзіраванне, містыфікацыя і інш.).
Выдаў мемуары «Памяць, гавары» (1966). Зрабіў празаічны пераклад на англійскую мову «Яўгена Анегіна» А. Пушкіна (т. 1—3, 1964), пераклаў «Слова аб палку Ігаравым» і інш.
Беларускія пераклады На беларускую мову асобныя яго творы пераклалі Галіна БагданаваБагданава Г. Пераклады, Рыгор СітніцаСітніца Р. С. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус, 2008. — 896 с. і Юрый РыдкінНабокаў У. У. Ultima Thule / Пераклад Юрыя Рыдкіна 2020..
Выбраная бібліяграфія
Раманы і аповесці
Рускамоўныя «Машачка» (Машенька, 1926) «Кароль, дама, валет» (Король, дама, валет, 1927—1928) «Абарона Лужына» (Защита Лужина, 1929—1930) «Шпег» (Соглядатай, 1930) — аповесць «Подзвіг» (Подвиг, 1932) «Камера абскура» (Камера обскура, 1932) «Роспач» (Отчаяние, 1936) «Запрашэнне на пакаранне смерцю» (Приглашение на казнь, 1938) «Дар» (Дар, 1937—1938) «Іншыя берагі» (Другие берега, 1954) — (аўтабіяграфія) «Лаліта» (Лолита, 1967, аўтарскі рускі пераклад)
Англамоўныя «Праўдзівае жыццё Себасцьяна Найта» (The Real Life of Sebastian Knight, 1941) Bend Sinister 1947) «Лаліта» (Lolita, 1955) «Пнін» (Pnin, 1957) «Цьмяны агонь» (Pale Fire, 1962) «Памяць, гавары» (Speak, Memory. An Autobiography Revisited., 1967) «Ада, або Уцехі жарсці: сямейная хроніка» (Ada or Ardor: A Family Chronicle, 1969) «Празрыстыя рэчы» (Transparent Things, 1972) «Паглядзі на арлекінаў!» ( Look at the Harlequins!, 1974)
Экранізацыя твораў Лаліта (фільм, 1962) — англійска-амерыканскі фільм рэжысёра Стэнлі Кубрыка. Лаліта (фільм, 1997) — амерыкана-французскі фільм рэжысёра Эдрыяна Лайна.
Літаратура Спрынчан А. В. Набокаў //
Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты ЗША Катэгорыя:Паэты Расіі Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі