Пётр Васільевіч Юхнавец (, Гарадзёнка, Барысаўскі павет, Расійская імперыя — ) — удзельнік Грамадзянскай вайны і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі.

Біяграфія

Удзельнік Першай сусветнай вайны.

З 1918 года ў Чырвонай Арміі, камандзір аддзялення разведчыкаў. Вызначыўся ў баях з бандай Лазнюка на Палессі ў лютым 1919 і ў баях з польскімі войскамі Польшчы за мястэчка Камень Лепельскага павета ў верасні 1919 года.

З 1930 арганізатар і старшыня калгаса на радзіме.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны падпольшчык, з 1943 камісар коннай групы партызанскай брыгады «Жалязняк» Мінскай вобласці.

Пасля вайны старшыня, брыгадзір калгаса.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

Катэгорыя:Удзельнікі польска-савецкай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне