Ві́ктар Сярге́евіч Камянко́ў () — беларускі юрыст, доктар юрыдычных навук, Старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь (2001—2013), старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў»Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл..

Біяграфія Нарадзіўся 29 сакавіка 1956 года ў в. Мокравічы Бялыніцкага раёна Магілёскай вобласці.

У 1978 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння вучобы працаваў стажорам пракуратуры Кастрычніцкага раёна г. Магілёва. У 1979—1983 гадах быў памочнікам пракурора Кастрычніцкага раёна, а потым і старшым памочнікам пракурора па Ленінскаму раёну г. Магілёва. У 1987—1992 гадах з’яўляўся намеснікам начальніка, потым — начальнікам аддзела па наглядзе за разглядам грамадзянскіх спраў у органах Пракуратуры Рэспублікі Беларусьhttp://www.law.bsu.by/users/?254 .

З 1993 года працаваў у Вышэйшым гаспадарчым судзе Рэспублікі Беларусь намеснікам старшыні, пазней — першым намеснікам старшыні. У 2001 годзе прызначаны старшынёй Вышэйшага гаспадрачага суда Рэспублікі Беларусь. Займаў гэтую пасаду да скасавання ВГС, як асобнага органа.

Займаў пасады старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў», намесніка старшыні Міжнароднага саюза юрыстаў (Масква).

Навуковая дзейнасць Кандыдатцкую дысертацыю абараніў у 1994 годзе па напрамку грамадзянскага працэсу. У 2004 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Прававыя гарантыі абароны інтарэсаў юрыдычных асобаў і грамадзян у гаспадарчым (арбітражным) працэсе».

З’яўляецца адным з распрацоўшчыкаў мадэльных грамадзянскіх кодэксаў краін СНД і Закона аб банкруцтве, а так сама шэрагу важнейшых нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, такіх якhttp://jour.folkndl.bsu.by/index.php/personalii/fakultety-i-vuchebnyya-instytuty/79-law/601-kamyanko-viktar-syargeevich-1956: канцэпцыя судова-прававой рэформы; Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса; Закону «Аб судаўладкаванні і статусе суддзяў»; Закону «Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)»; Закону «Аб медыяцыі»; Закону «Аб трыцейскіх судах»; Закону «Аб фізічнай культуры і спорце»; праекты дэкрэтаў і ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь; пастаноў Пленума Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь. Ініцыяваў такія вучэбныя дысцыпліны і навуковыя напрамкі, як: асаблівасці разгляду спраў аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве); спартыўнае права; энергетычнае права; альтэрнатыўнае ўрэгуляванне спрэчак. З 2004 года ўзначальвае кафедру фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці юрыдычнага факультэта БДУ.

Сям’я Жонка — Людміла Эдуардаўна Камянкова (нар. 1956) — беларускі юрыст, старшыня Эканамічнага Суда СНД (2011—2023). Сын — Глеб Віктаравіч Камянкоў. Сын — Аляксандр Віктаравіч Камянкоў (нар. 1985).

Узнагароды і званні Мае наступныя ўзнагароды і званні: Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (1994); Вышэйшы кваліфікацыйны клас суддзі (1998); Ордэн Пашаны (2002); Выдатнік адукацыі; Граматы і адзнакі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; Граматы і адзнакі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь; Граматы і адзнакі Выканаўчага Камітэта СНД, Эканамічнага суда СНД; Граматы і адзнакі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь; Граматы і адзнакі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь; Граматы і адзнакі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы

Катэгорыя:Дактары юрыдычных навук Катэгорыя:Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Суддзі Беларусі Катэгорыя:Пракуроры Беларусі