Перавало́чня, ПеравалочнаяОбщая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» — рака ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Лабжанка (прыток ракі Сож, басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 54 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Выток ракі знаходзіцца ў напрамку на ўсход ад вёскі Лубянка. Упадае ў Лабжанку каля горада Клімавічы і аграгарадка Ціманава. Вадазбор на паўднёвым усходзе Аршанска-Магілёўскай раўніны. Каля аграгарадка Ціманава на рацэ вадасховішча.
Каля ракі вёскі Лубянка, Сямёнаўка, Кукуеўка, Стайкі, Дарагінь, аграгарадок Ціманава.
Літаратура
Ліст карты N-36-88. Выданне 1989 года. Стан мясцовасці на 1985 год.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Клімавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Лабжанкі