Алена Мікалаеўна Космач, цяпер Алена Эскрыдж Космач () — беларускі і амерыканскі гісторык-славіст.
Біяграфія Нарадзілася ў 1958 годзе.
Скончыла Мінскі педінстытут імя Горкага, дзе пазней выкладала гісторыю славянскіх народаў. Таксама вучыла англійскую мову ў Кембрыджскім універсітэцеHunter Deas Professor Spotlight on Dr. Alena Eskridge-Kosmach//The Patriot. Francis Marion University’s award-winning student newspaper. Абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Англа-савецкія навукова-тэхнічныя і культурныя сувязі ў 1924—1931 гг.» у 1985 годзе.
У 1994 годзе разам з першым мужам, доктарам гістарычных навук Генадзем Космачам, напісала кнігу «Трагедыя куміраў рэвалюцыі»Трагедия кумиров революции : Страницы политических биографий Н. И. Бухарина, А. И. Рыкова, Л. Д. Троцкого. З 2000-х гадоў пачала выкладаць еўрапейскую гісторыю ў Канадзе, дзе сустрэла другога мужа Роберта Эскрыджа, пераехала з ім жыць у Паўднёвую Караліну і пачала выкладаць еўрапейскую гісторыю ў Універсітэце Фрэнсіс Марыён, дзе працавала і станам на 2017 год.
З 2006 года доктар гістарычных навук. Вывучае знешнюю палітыку Расіі ў дачыненні да Кітая.
У першым шлюбе, з гісторыкам Генадзем Космачам (1953—2016), мае сына Паўла (нар. 1984), таксама гісторыка.
Асноўныя публікацыі Трагедия кумиров революции : Страницы политических биографий Н. И. Бухарина, А. И. Рыкова, Л. Д. Троцкого (1994, разам з Г. Космачам) Внешняя политика США в отношении Югославии (1943—1960 гг.): проблемы и подходы = Foreign policy of the United States of America towards Yugoslavia (1943—1960): problems and approaches : Монография / Е. Н. Космач ; Учреждение образования «Белорус. гос. пед. ун-т им. М.Танка» (2003) Политика США в отношении Югославии в 1943—1980 гг. : автореф. дис…. д-ра ист. наук / Космач Елена Николаевна ; Бел. гос. ун-т (2006)(і аднайменная манагафія 2007 г.) Дж. Кеннеди и Югославия: выработка внешнеполитического курса США (2008) Alena N. Eskridge-Kosmach, «Russia in the Boxer Rebellion» (2008) Alena Eskridge-Kosmach The Boxer Rebellion and the Standpoint of the Russian Press (2013) Russian Press and the Ideas of Russia’s ‘Special Mission in the East’ and ‘Yellow Peril’ (2014)
Крыніцы
Спасылкі ПУБЛИКАЦИИ Е. КОСМАЧ // СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ старонка на LinkedIn Рэйтынг д-ра Космач ва Універсітэце Фрэнсіс Марыён (англ.)
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Расіі