Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь (УГА МНС РБ) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне пажарнай бяспекі і абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.
Універсітэт з’яўляецца членам еўрапейскай асацыяцыі вышэйшых навучальных устаноў, якія ажыццяўляюць навучанне і прафесійную падрыхтоўку кадраў у галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароны (European Fire Service Colleges Associations — EFSCA).
Гісторыя
27 верасня 1933 года, калі на базе пажарнай каманды г. Мінска была адкрыта Пажарна-тэхнічная школа па падрыхтоўцы каманднага складу пажарнай аховы.
У 1992 годзе ўстанова рэарганізавана ў вышэйшую навучальную ўстанову, якая з 2000 года насіла назву «Камандна-інжынерны інстытут Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»
Пачынаючы з 2002 года ўстанова адукацыі мае вопыт падрыхтоўкі грамадзян Азербайджана, Літвы, Таджыкістана, Казахстана, Расіі і Туркменістана. Якасць адукацыі пацверджаецца сертыфікатамі адпаведнасці патрабаванням СТБ ISO 9001: 2009 і DIN EN ISO 9001: 2008.
У 2016 годзе ствараецца універсітэт шляхам аб’яднання Камандна-інжынернага інстытута з іншымі навучальнымі ўстановамі МНС Рэспублікі Беларусь — Гомельскім інжынерным інстытутам і Інстытутам перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі МНС Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўлялі навучанне па аднолькавых або роднасных спецыяльнасцяхУ МНС з’явіўся свой універсітэт .
Факультэты
Факультэт завочнага навучання Інжынерны факультэт Факультэт бяспекі жыццядзейнасці Факультэт падрыхтоўкі навуковых кадраў Факультэт падрыхтоўкі кіруючых кадраў Факультэт тэхнасфернай бяспекі Факультэт папярэджання і ліквідацыі НС
Кафедры
Кафедра арганізацыі службы, нагляду і прававога забеспячэння Кафедра аўтаматычных сістэм бяспекі Кафедра грамадзянскай абароны Кафедра фізічнай падрыхтоўкі і спорту Кафедра кіравання абаронай ад надзвычайных сітуацый Кафедра сучасных моў Кафедра працэсаў гарэння і выбуху Кафедра пажарнай бяспекі Кафедра прамысловай бяспекі Кафедра пажарнай аварыйна-выратавальнай падрыхтоўкі Кафедра гуманітарных навук Кафедра прыродазнаўчых навук Кафедра ліквідацыі НС Кафедра спецыяльнай падрыхтоўкі Кафедра павышэння кваліфікацыі Кафедра пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі
Кіраўнікі
Аляксей Захаравіч Казачэнка (1933—1937) Сямён Іванавіч Герасімаў (1937—1939) Генух Залмовіч Лапатухін (1939—1941) Андрэй Данілавіч Аляшкевіч (1944—1948) Аляксандр Мікалаевіч Шахваростаў (1948—1953) Апалінарыя Платонавіч Уткін (1953—1959) Павел Акімавіч Бранавец (1959—1971) Віктар Адамавіч Лубінскі (1971—1973) Аляксандр Якаўлевіч Рубчэня (1973—1981) Барыс Леанідавіч Кулакоўскі (1981—1984) Уладзімір Клаўдзіевіч Вараб’ёў (1984—2005) Генадзь Фёдаравіч Ласута (2006—2009) Іван Іванавіч Палявода (з 2009)
Гл. таксама Гомельскі філіял Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь
Спасылкі Сайт Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:1933 год у Мінску Катэгорыя:2016 год у Мінску Катэгорыя:Універсітэты Мінска Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Беларусі