Целаахоўнік кілера () — амерыканскі камедыйны баявік рэжысёра Патрыка Х’юза з Гэры Олдманам у ролі беларускага дыктатара і ваеннага злачынцы Уладзіслава Дукавіча.

Сюжэт Паводле сюжэту, спецагент Майкл Брус (Раян Рэйналдс) вымушаны аб’яднацца з кілерам Дарыюсам Кінкейдам (Сэмюэль Л. Джэксан), каб уратаваць кілера ад забойства беларускімі наймітамі і даць яму магчымасць сведчыць у судзе супраць дыктатара.

Факты У беларускім пракаце Дукавіч ператварыўся з беларускага дыктатара ў баснійскага. Гэта было зроблена з ініцыятывы не Беларусі, а расійскага дыстрыб’ютара — Megogo Distribution. Таксама беларускі дыктатар стаў баснійскім у расійскім і ўкраінскім пракаце.

Крытыка Большасць крытыкаў дае фільму сярэднія адзнакі. Паводле Rotten Tomatoes, фільм спадабаўся толькі 35 % крытыкаў, якія далі сярэднюю адзнаку ў 4,9 з 10 (таксама 49 балаў ад крытыкаў са 100 магчымых фільм мае на Metacritic). Паводле брытанскай Times, фільм проста паўтарае формулу баевікоў 1980-х гадоў кшталту «Лятальнай зброі» ці «48 гадзінаў»; амерыканскі кажа пра «размыты тон» фільму, але брытанскі The Sun апісвае фільм — «тупы як баран, пякельна гучны, не настолькі добры, як ён сам лічыць, але ўсё роўна добры». 70 % шараговым гледачам, паводле Rotten Tomatoes, фільм спадабаўся.

У расійскіх СМІ на момант публікацыі выйшаў толькі адзін агляд фільму — «Российская газета», афіцыйнае СМІ ўраду Расіі, ацаніла фільм у 3,5 з 5 балаў, ня згадваючы пра нацыянальнасць Дукавіча.

Катэгорыя:Фільмы ЗША 2017 года Катэгорыя:Фільмы-баевікі ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы-баевікі 2017 года