Пско́ўская шко́ла жы́вапісу — адна са школ старажытнарускага мастацтва.
Склалася ў г. Пскове; росквіту дасягнула ў 14—15 ст.
Творы вылучаюцца павышанай экспрэсіяй вобразаў, падкрэсленасцю блікаў, выразнасцю мазка: фрэскі сабора Раства Багародзіцы Снетагорскага манастыра (1313) і царква Успення ў Мялётаве (1465), абразы «Сабор Маці Божай» і «Параскева Пятніца, Варвара і Ульяна» (2-я пал. 14 ст.).
На мяжы 15—16 ст. Пскоўская школа жывапісу заняпала.
Літаратура С. 107.
Катэгорыя:Іканапісныя школы Катэгорыя:Пскоў Катэгорыя:Гісторыя Пскова Катэгорыя:Мастацтва Русі