Вейшнорыя (, ), або Вайшнорыя — , якая ўзнікла як элемент легенды сумесных стратэгічных вучэнняў «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі і выклікала вялікі, пераважна жартоўны, розгалас у Інтэрнэце. Паводле сцэнарыя вучэнняў выдуманая дзяржава займае тэрыторыю большай часткі Гродзенскай вобласці і паўночна-заходніх частак Мінскай і Віцебскай абласцей. Карыстальнікі сеткі Інтэрнэт і журналісты адзначаюць, што мяжа Вейшнорыі ў вялікай ступені супадае з мяжой Польшчы і СССР у 1920—1939 гадах. Таксама заўважана, што «абвешчаная» дзяржава супадае з картай электаральнай падтрымкі Зянона Пазняка падчас выбараў прэзідэнта Беларусі ў 1994 годзе. Акрамя таго, у гэтай частцы Беларусі пражывае больш людзей, якія размаўляюць на беларускай мове, а таксама гэта раёны Беларусі з вялікай доляй каталіцкага насельніцтва.
Гісторыя
Легенда вучэнняў «Захад-2017»
Беларуска-расійскія вучэнні мелі статус стратэгічных і мадэлявалі паўнамаштабную вайну.
12 ліпеня 2017 года на форуме АБСЕ ў Вене намеснік кіраўніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Павел Муравейка часткова раскрыў сцэнарый правядзення вучэнняў. Паводле легенды на вучэннях «Захад-2017» будзе распрацаваная мадэль канфлікту паміж «Паўночнымі» (Беларусь і Расія) і «Заходнімі» (кааліцыя трох дзяржаў-агрэсараў — Вейшнорыі, Весбарыі і Лубеніі).
Паводле карты, Лубенія супадае з так званым «Сувалкскім калідорам», што аддзяляе Беларусь ад Калінінградскай вобласці, гэта значыць ахоплівае тэрыторыю паўночна-ўсходняй часткі Польшчы і паўднёва-заходняй часткі Літвы. Умоўная Весбарыя займае тэрыторыю заходняй Літвы і цэнтральнай Латвіі.
Паводле сцэнарыя, «Заходнія» спрабуюць раскалоць саюз Беларусі і Расіі, пагоршыць сацыяльна-эканамічную абстаноўку ў першай, дамагчыся там змены кіраўніцтва і, праз усё гэта, захапіць частку Беларусі і стварыць там дзяржаву пад назвай «Вейшнорыя». Пасля чаго «Заходнія» збіраюцца ўвесці свае войскі на тэрыторыю ўсёй краіны. «Паўночныя», адпаведна, павінны гэтым планам супрацьстаяць.
Паходжанне назвы Зацікаўленне Вайшнорыяй спарадзіў артыкул у інтэрнэт-газеце «Наша ніва», у якім назвы, што фігуравалі на вучэннях, былі інтэрпрэтаваны як балцкія адыменныя.
Паводле артыкула, назва «Вейшнорыя» паходзіць ад балцкага двухасноўнага імя Вайшнор (у літоўцаў «Vaišnoras», у сярэднявечных прусаў «Waisnor») — «той, хто ахвотна частуе», г.зн. хлебасольны, а назва «Візбарыя» — ад імя Візбар (у літоўцаў «Visbaras», у прусаў «Wissebar») — «усёпераможны».
На тэрыторыі Беларусі ў Ашмянскім раёне ёсць вёскі Вялікія Вайшнарышкі і Малыя Вайшнарышкі, а ў Мінскім раёне вёска «Ашнарава» на ранейшых картах фігуруе як Вейшнарова. У Літве вядомы вёскі Vaišnoriškė (Уцянскі раён), Vaišnorai (у Шаўляўскім і Янішкаўскім раёнах). У Польшчы ўздоўж мяжы з Калінінградскай вобласцю — Wajsnory i Wajsznory (ранейшы германізаваны варыянт Waysnoren).
У Інтэрнэце сустракаюцца дзве версіі напісання назвы — Вейшнорыя і Вайшнорыя, другая назва лічыцца больш аўтэнтычнай. У літоўскай антрапаніміі засведчаныя варыянты і Vaĩšnoras, і Veĩšnoras (націск на першую аснову ў імені)Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2009. Стар. 155, 158..
Рэакцыя
Рэакцыя ў Інтэрнэце
Вестка пра выдуманую дзяржаву стала віруснай у байнэце, выклікала шматлікія жарты. Беларуская газета «Наша Ніва» прапанавала сваім чытачам прайсці жартоўны тэст на званне сапраўднага вейшнорца.
29 жніўня 2017 года ў Твітэры з’явіўся акаунт «МЗС Вейшнорыі», у якім публікуюць палітычныя заявы ад імя віртуальнай дзяржавы. Паводле акаунта «МЗС Вейшнорыі», гімнам выдуманай дзяржавы з’яўляецца песня «Нямон» гурта «Стары Ольса». Той жа акаунт паведамляе, што афіцыйныя рэзідэнцыі віртуальнай дзяржавы знаходзяцца ў Гродне, парламент і ўрад (акрамя міністэрства культуры) — у Лідзе, а культурнай сталіцай Вейшнорыі з’яўляецца Смаргонь.
30 жніўня адкрыты сайт Генеральнага консульства Вейшнорыі, які пачынае прымаць заяўкі на грамадзянства з вырабам «карты вейшнорца». У кастрычніку 2017 года ўсе, хто замовілі карту, атрымалі магчымасць на гэтым жа рэсурсе, прапанаваўшы сваю праграму, балатавацца ў «Сойм Вейшнорыі». Сойм сфармаваны 14 кастрычніка 2017 года па выніках галасавання сярод зарэгістраваных карыстальнікаў і пачаў першую анлайнавую сесію 5 сакавіка 2018 года, прыняў Канстытуцыю Вейшнорыі і шэраг законаў. Афіцыйны сайт Вейшнорыі актыўна выкарыстоўвае як разліковы сродак беларускі і спрыяе яго прасоўванню, а з 23 лютага 2018 года наогул прымае яго пад свой «патранат». Гэта дае падставы разглядаць Вейшнорыю не толькі як мем, падобна Сан-Эскабару, але і як устойлівую кібердзяржаву.
Быў створаны сайт Нацыянальнага банка Вейшнорыі, які праводзіць тэставанне новых манет вартасцю ў 1 талер ў трох варыянтах. Пасля тэставання новыя манеты выйшлі ў варыянтах Гродна, Ліда, Смаргонь. Пазней быў выпушчаны чацвёрты талер з выявай Тадэвуша Касцюшкі.
12 верасня ў Facebook з’явіліся старонкі Генеральнага консульства Вейшнорыі ў , Адэсе, а пазней — Пасольства Вейшнорыі ва Украіне, якое пазіцыянуе сябе як «афіцыйнае прадстаўніцтва рэспублікі Вейшнорыя ва ўкраінскім сегменце Facebook».
15 верасня гурт «Eizva» выпускае спецыяльна напісаны імі ўрачысты «Гімн Вайшнорыі»https://www.youtube.com/watch?v=hCukk2cF0bM. У тэксце музычнага твору, акрамя згадкі Вайшнорыі ў прыпеве, ёсць словы «Стэгрымія, Гімбутыя, Сурмілія — браце на ўсходзе, мы прыйдзем, чакай». Паводле тлумачэнняў саміх музыкаў, гэтыя назвы перапрацаваныя з тапонімаў на Верхнім Пасожжы (паміж Мсціславам і Смаленскам), якія таксама паходзяць ад балцкіх двухасноўных імёнаў, каб надаць ідэі Вайшнорыі экспансіўнасці — насуперак сцісканню пад літоўскую мяжу.
Рэакцыя грамадскасці На думку гісторыка Аляксандра Пашкевіча, шэф-рэдактара часопіса «ARCHE Пачатак», назва «Вейшнорыя» можа замацавацца як жартоўная за паўночна-заходняй часткай БеларусіАляксандр Пашкевіч — Facebook:
Пісьменнік Вінцэсь Мудроў лічыць, што розгалас вакол выдуманай дзяржавы распальвае сепаратысцкія настроіVinceś Mudroū — Facebook:
Гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут пішаAndrzej Poczobut — Facebook:
Па словах журналіста і блогера Дзяніса Казанскага, раней у Беларусі не было асобнай назвы для гэтага рэгіёну, які як і Заходняя Украіна, у мінулым знаходзіўся ў складзе Польшчы:
Рэакцыя ўлады У жніўні 2022 года Лідскі раённы суд абвясціў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сацсеткі Вейшнорыі. 2 сакавіка 2026 года МУС Беларусі прызнала Вейшнорыю «экстрэмісцкім фарміраваннем».
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Пасольства Вейшнорыі в Украіне Афіцыйнае прадстаўніцтва Вейшнорыі ў Адэсе Генеральнае консульства Вейшнорыі ў Барашах Нацыянальны банк Вейшнорыі Алесь Киркевич. Вейшнория — это Новороссия наоборот БелСат Война с Вейшнорией: как Белоруссия придумала «страну-агрессора» BBC Вейшнория. Нервничать на этот раз нужно белорусам 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску будуць выдаваць візы Вяйшнорыі Хартыя97 Жыве Вейшнорыя! Пётр и Мазепа Не Вейшнория, а Вейшнарь! Байнет смеется в очереди за гражданством Вейшнории udf.by Viejšnoryja: the Belarusian Defence Ministry plays with fire Belarus Digest
Катэгорыя:Выдуманыя дзяржавы Катэгорыя:Ваенныя вучэнні Беларусі Катэгорыя:Беларуска-расійскія адносіны Катэгорыя:2017 год у Беларусі