Ілава́йск () — горад у Данецкай вобласці Украіны, падпарадкаваны Харцызскаму гарадскому савету. Чыгуначная станцыя Ілавайск, на якой знаходзяцца два пункты мытнага афармлення для тавараў з Расіі: Ілавайск-народны парк, Ілавайск-паўднёвы парк. Ілавайск уваходзіць у г. зв. «Вялікі Данецк».

Гісторыя Заснаваны ў 1860-х гадах як чыгуначны раз’езд-прыпынак на чыгугачнай лініі Харкаў—Таганрог. Назва паходзіць ад Ілавайскіх, прозвішча ўласнікаў зямлі, па якой правялі чыгунку. Горад пачаў хутка развівацца, калі была пабудавана ў канцы 1880-х гадоў (XIX стагоддзе) чыгунка Курск—Харкаў—Поўдзень Расіі. Пасля пабудовы чыгункі Далгінцава—Валнаваха—Ілавайск—Дэбальцэвэ ў 1902—1904 гадах Ілавайск стаў важным чыгуначным вузлом. У 1938 годзе Ілавайск стаў горадам.

Баі за Ілавайск.

Насельніцтва годнасельніцтва 19233 065 19266 145 193915 222 195921 947 197019 676 197920 435 198921 076 199221 000 199820 500 200117 620 200516 915 201016 255 201415 808

Катэгорыя:Гарады Данецкай вобласці