Андрэ́й Па́ўлавіч Худык () — работнік гарадскога і раённага кіравання, Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (2017—2024).
Біяграфія Нарадзіўся ў 1959 годзе ў с. Астраўчане Кам'янэць-Падзільскага раёна Хмяльніцкай вобласці УССР.
Працоўны шлях пачынаў на Кам’янэць-Падзільскім цэментным заводзе. Пасля службы ў войску працаваў у гаспадарках Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.
У 1999 годзе ўзначаліў Браслаўскі харчовы камбінат у Віцебскай вобласці.
З 2002 года — першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ваўкавыскага райвыканкама, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама. З 2004 года — старшыня Лідскага райвыканкама, з 2011 года працаваў намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама. У пачатку 2013 года быў прызначаны старшынём Гродзенскага гарвыканкама.
Да назначэння Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя працаваў намеснікам кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
14 верасня 2017 года прызначаны Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. У маі 2018 года заяўляў, што ў Беларусі «пастаўлена задача за два-тры гады значна знізіць плошчы баршчэўніка Сасноўскага», аднак станам на пачатак 2022 года плошчы, занятыя гэтай раслінай, наадварот, павялічылісяhttps://belisrael.info/?p=32283. У верасні 2018 года абвясціў, што цягам трох гадоў стаіць задача запусціць прадпрыемства па ўтылізацыі стойкіх арганічных забруджвальнікаў у Чачэрскім раёне; паводле інфармацыі старшыні Чачэрскага райвыканкама, станам на снежань 2022 года будаўнічая гатоўнасць аб’екта складала 95 %https://belisrael.info/?p=32260.
22 красавіка 2024 года вызвалены ад пасады Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь у сувязі з выхадам у адстаўкуУказ Президента Республики Беларусь от 22 апреля 2024 года № 167 «Об А. П. Худыке».
Спасылкі Худык Андрей Павлович
Катэгорыя:Міністры прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Намеснікі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Лідскага раёна