Лажэры-От — велізарнае скальнае навісанне, якое знаходзіцца недалёка ад Лез-Эзі-дэ-Таяк-Сірой у французскім дэпартаменце Дардонь. Познепалеалітычнае археалагічнае паселішча.

Першыя працы ў мясцовасці пад кіраўніцтвам Э. Лартэ і Г. Крысці, былі праведзены ў 1863 годзе. У ходзе раскопак пад навісаннем былі адкрытыя багатыя стратыграфічныя , якія змяшчаюць узроўні гравецкай, арыньякскай, салютрэйскай і мадленскай культур. Знаходкі ўтрымліваюць прыклады першабытнага мастацтва, у прыватнасці, вырабленую са слановай косці статую жанчыны (так званая Венера) і рэльефную разьбу па косці.

Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Францыі Катэгорыя:Археалогія ў Францыі Катэгорыя:Славутасці Францыі Катэгорыя:Дардонь (дэпартамент)