Валыне́цкі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1929 гадах. Утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Полацкай акругі. Цэнтр — мястэчка Валынцы.
Гісторыя 20 жніўня 1924 года раён быў падзелены на 9 сельсаветаў: Боркавіцкі, Валынецкі, Галубаўскі, Дзёрнавіцкі, Замшанскі, Кушлікаўскі, Луначарскі, Прудзінкаўскі, Юзафоўскі.
9 сакавіка 1929 года ў сувязі з пераносам адміністрацыйнага цэнтра раёна з вёскі Валынцы на чыгуначную станцыю Боркавічы перайменаваны ў Боркавіцкі раён.
Літаратура
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А. И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1929 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Полацкага раёна Катэгорыя:Валынцы (Верхнядзвінскі раён)