Людміла Віктараўна Ляховіч (нар. ) — беларуская і украінская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў паўмарафоне, марафоне.

Біяграфія Нарадзілася 26 чэрвеня 1989 года ў Бярдзічаве (Жытомірская вобласць). Займацца лёгкай атлетыкай пачала ў СДЮШАР Жытомірскай вобласці. Неаднаразовая пераможца першынства Украіны сярод юніёраў. Спецыялізавалася ў бегу на 1500 і 3000 метраў. На маладзёжным Чэмпіянаце Еўропы 2011 года на дыстанцыі 10 000 метраў Людміла заваявала сярэбраны медаль з вынікам 33:35,36. У 2012 годзе на Чэмпіянаце Еўропы ў бегу на 5000 метраў Людміла, паказаўшы вынік 15:11,95, таксама заваявала срэбра. На Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане на дыстанцыі 5000 метраў заняла 24 месца.

Выйшла замуж за беларускага хадака Аляксандра Ляховіча і перабралася жыць на радзіму да мужа ў Беларусь. Выступае за Гродзенскую вобласць. На Мінскім паўмарафоне ў 2016 годзе на дыстанцыі 10 км заняла першае месца з вынікам 37:13Мы — за спорт!  — Настаўніцкая газета.

Палітычныя погляды Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе.

Дасягненні Пераможца Мінскага паўмарафона ў 2017 годзе (1:13:53).

Асабістае жыццё Замужам за Аляксандрам Ляховічам, пражывае ў г. Астравец.

Катэгорыя:Марафонцы Беларусі Катэгорыя:Марафонцы Украіны Катэгорыя:Бегуны на доўгія дыстанцыі Беларусі Катэгорыя:Бегуны на доўгія дыстанцыі Украіны Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Спартсмены, дыскваліфікаваныя за ўжыванне забароненых прэпаратаў Катэгорыя:Імігравалі ў Беларусь з Украіны