Ілукшта або, латвійская назва, Ілукстэ () — горад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Ілуксцкага краю. Плошча 9 км². Насельніцтва 2809 чал. (2012). Размешчаны на р. Ілукшта.
Гісторыя Ілукшта вядома з 1550 года, горад у Курляндскім і Земгальскім герцагстве.
Уласнасць графаў Зібергаў. У канцы XVI стагоддзя існаваў лютэранскі збор, пасля перароблены на касцёл. Значную частку насельніцтва горада складалі католікі і ўніяты.
Зібергі фундавалі езуіцкую рэзідэнцыю (1681, 1690, 1702), якая адчынілася ў 1690. У канцы XVII — першай палове XVIII ст. пабудаваны комплекс езуіцкіх будынкаў з драўляным касцёлам (асвячоны ў 1690), у 1748 годзе ён згарэў. У 1754—1758 і 1761—1769 пабудаваны мураваны касцёл (архітэктар Т. Жаброўскі). З 1691 дзейнічала езуіцкая школа, у 1761—73 — калегіум; існавалі канвікт, тэатр з уласнай залай, музычная бурса, бібліятэка.
Пасля забароны ордэна езуітаў іх касцёл і калегіум у 1787 перайшлі да ордэна місіянераў. У сярэдзіне XVIII ст. ваявода інфлянцкі Юзафат Зіберг пачаў будаваць мураваны замак (будоўля не скончана).
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе, калі Інфлянцкае княства адышло да Расійскай імперыі, Ілукшта стала месцам збору сойміка інфлянцкай шляхты-эгзулянтаў («цэнтрам» Інфлянцкага княства) і шляхты Курляндскага княства, што ўзаконіў у 1791 Чатырохгадовы сойм 1788—1792 гадоў. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ў складзе Расійскай імперыі.
Насельніцтва
Спасылкі
Сайт Ілукшты Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās 01.01.2012
Катэгорыя:Гарады Латвіі