Да́гда () — горад на паўднёвым усходзе Латвіі, на возеры Дагда і рацэ Нарута. Адміністрацыйны цэнтр Дагдскага краю. Насельніцтва 2 563 (2008). Знаходзіцца за 267 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі, каля беларуска-латвійскай граніцы, на аўтамабільнай дарозе Краслаўка — Люцын.
Гісторыя XVII ст.: узнікла як паселішча гандляроў і рамеснікаў. XIX ст.: мястэчка ў складзе Віцебскай губерні, уладанне Буйніцкіх. 1878: у Дагдзе было 50 будынкаў і 455 жыхароў, працавала паштовая станцыяDagda // S. 892. 1992: атрымала статус горада. 2009: цэнтр аднайменнага краю. Насельніцтва
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Казімір Андрэевіч Буйніцкі — пісьменнік Ежы Мікалай Гільзен (1692—1775) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, пісьменнік і перакладчык. Мікалай Нікандравіч Талерка (1898—1984) — беларускі педагог, культурна-грамадскі дзеяч, паэт.
У Дагдзе прайшло дзяцінства філосафа Мікалая Лоскага.
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Латвіі