Сігулда () — горад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Сігулдскага края. Плошча 18,2 км². Насельніцтва 11 821 чал. (2016). Знаходзіцца за 53 км ад Рыгі. Знаходзіцца ў даліне ракі Гаўя. З-за радовішчаў чырвонага камню Сігулда мае мянушку «Швейцарыі ў Відзэмэ».
Гісторыя Датай заснавання горада лічыцца 1207 год, калі Ордэнам Мечаносцаў быў заснаваны замак Зэгевольд, або Зігвальд ( — «Лес перамогі»). У выніку Лівонскай вайны ў 1561 годзе ўвайшла ў склад будучай Рэчы Паспалітай. У пачатку XVII стагоддзя перайшла да Швецыі, а ў 1721 годзе трапіла пад уладу Расіі. У савецкія часы была адміністрацыйным цэнтрам раёна.
Славутасці Сігулдскі замак Сігулдскі сярэдневяковы замак Турайдскі замак г.зв. «Швейцарскі дом» Пячора Гутманя паміж замкамі Сігулды і Тураіды. Гэта самая вялікая пячора ў Прыбалтыцы: вышыня складае 10 м, глыбіня — 19 м, шырыня — 12 м. У пячоры цячэ гаючы ручай. Канатная дарога Нацыянальны парк Гаўя (непадалёк ад горада)
Культура У Сігулдзе кожнае лета праходзіць фестываль оперы пад адкрытым небам. Фестываль адзначаецца ў маі падчас цвіцення вішні.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Крыстэрс Апар’ёдс (нар. 1998) — латвійскі саначнік, прызёр чэмпіянату свету і Еўропы. Удзельнік зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года ў Пхёнчхане, бронзавы прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года у Пекіне.
Галерэя
Літаратура
Спасылкі
Сайт Сігулды Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās 01.01.2012
Катэгорыя:Гарады Латвіі