Адам Храптовіч ( — , в. Вішнёўка, цяпер Смаргонскі раён) — асветнік, мецэнат мастацтваў і навукі; ганаровы член Віленскага ўніверсітэта.

Біяграфія Сын І. Храптовіча. Быў візітатарам школ Віленскай акругі, старшынёй Таварыства дабрачыннасці, намеснікам старшыні Друкарскага таварыства ў Вільні. Удзельнік паўстання 1794 годаМысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Гал. рэд. Б. I. Сачанка. — Мн.: БелЭн, 1995.— 672 с. — ISBN 985-11-0016-1.

У сваіх уладаннях адмяніў цялесныя пакаранні прыгонных сялян, зменшыў іх павіннасці. У яго Шчорсаўскім маёнтку дзейнічала буйная пачатковая школа ўзаемнага навучання (г. зв. ланка­стэрская), дзе станам на 1822 год займалася 350 вучняў з прыгонных, якія разам з элементарнай адукацыяй набывалі пэўныя навыкі вытворчай, рамеснай працы. Значна памножыў бібліятэку, заснаваную яго бацькам. Будучы апекуном Галоўнай Віленскай школы, А. Xраптовіч ахвяраваў яе бібліятэцы калекцыю гравюр (каля 1100).

Памёр і пахаваны ў Вішнёўцы (цяпер Смаргонскі раён).

Літаратура Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Гал. рэд. Б. I. Сачанка. — Мн.: БелЭн, 1995.— 672 с. — ISBN 985-11-0016-1

Адам Храптовіч Катэгорыя:Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792