Quercus ithaburensis — лістападнае дрэва, від сямейства букавых.
Батанічнае апісанне
Quercus ithaburensis невялікае ці сярэдняе паўвечназялёнае лістападнае дрэва, якое расце да вышыні ў 15 метраў, з круглявай кронай і часта з вузлаватым ствалом і галінамі. Лісце 4-9 см у даўжыню і 2-5 см у шырыню, авальнай формы, з 7 па 10 пар. Яно цёмна-зялёнае, глянцавае зверху і шэрае лямцавае знізу.
Мужчынскія кветкі — каташкі светла-зялёнага колеру даўжынёй да 5 см, а жаночыя кветкі — зусім невялікія, даўжынёй да 0,4 мм, растуць па 3-х на кароткіх пладаножках і апыляюцца ветрам. Цвіценне адбываецца з сакавіка па красавік на большасці арэалу. Жалуды, як правіла, авальныя, да 5 см у даўжыню і 3 см у шырыню, з плюскай, якая ахоплівае прыкладна 1/3 жолуда, з тэрмінам выспявання ў 18 месяцаў, ападаюць з дрэва ў 2-ю восень пасля апылення. Плюска пакрыта доўгіми жорсткіми друзлыми лускавінкамі, якія згорнутыя назад або эвальвентна асабліва ўздоўж краю плюскіOaks of the World: Quercus ithaburensis Menitsky, Yu.L. (2005). Oaks of Asia. Science Publishers ISBN 1-57808-229-3..
Арэал
Расце ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, паўднёва-Усходняй ІталііAltervista Flora Italiana, Quercus ithaburensis Decne. includes many photos, паўднёвай Албаніі і ГрэцыіBaldacci, Antonio 1895. Malpighia 9: 351—352 in Italian, as Quercus cretica, і ў паўднёва-заходняй Азіі, ад Турцыі на поўдзень праз Ліван, Ізраіль, СірыюDecaisne, Joseph 1835. Annales des Sciences Naturelles; Botanique, sér. 2 4: 348—349 description in Latin, commentary in French, і суседнюю ІарданіюMouterde, Paul 1966. Nouvelle Flore du Liban et de la Syrie 1: 365, дзе з’яўляецца нацыянальным дрэвам.
Сінонімы
Сінаніміка віду ўключае наступныя назвыThe Plant List, Quercus ithaburensis Decne. :
Quercus aegilops var. ithaburensis Quercus aegilops subspecies ithaburensis Quercus macrolepis subspecies ithaburensis Quercus aegilops L., rejected name Quercus agriobalanidea Papaioann. Quercus cretica Bald. 1895 not Raulin ex A. DC. 1864 Quercus echinata Lam. Quercus ehrenbergii Kotschy Quercus graeca Kotschy Quercus hypoleuca Kotschy ex A.DC. Quercus macrolepis Kotschy Quercus massana Ehrenb. ex Wenz. Quercus pyrami Kotschy Quercus ungeri Kotschy Quercus vallonea Kotschy Quercus vallonea A.DC. Quercus ventricosa Koehne
Спасылкі Выява з Flora Palaestina
Катэгорыя:Флора Міжземнамор’я Катэгорыя:Дуб